Тэлеграм-канал NEXTA прызналі экстрэмісцкім, Лукашэнка прызначыў трох рэктараў, ЭЗ рыхтуе новыя санкцыі. Найважнейшае за 20 кастрычніка

Уладальнік Тэлеграм-каналуNEXTA Сьцяпан Пуціла

Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў Telegram-канал NEXTA-Live (t.me/nexta_live) і лягатып NEXTA экстрэмісцкімі матэрыяламі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлеграм-канал NEXTA-Live і лягатып NEXTA ў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі

Аляксандар Лукашэнка прызначыў новых рэктараў у Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце, Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў і Берасьцейскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў новых рэктараў трох ВНУ, чые студэнты ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту

Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль: Эўразьвяз рыхтуе новыя санкцыі супраць афіцыйных асобаў -

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бурэль: Адносіны ЭЗ зь Менскам патрабуюць перагляду. Рыхтуецца новы пакет санкцый, які ўключае Лукашэнку

Паліттэхнолягу Віталю Шкляраву памянялі меру стрыманьня з хатняга арышту на падпіску пра нявыезд.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віталю Шкляраву памянялі меру стрыманьня на падпіску пра нявыезд. Ён сустрэўся з мамай: «Плакалі паўгадзіны»

Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ з палітвязьнямі Сяргей Ціханоўскі зьвяртаўся да яго на «ты».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскі зьвяртаўся да Лукашэнкі на «ты» падчас размовы ў СІЗА КДБ, — Васкрасенскі

Сустаршыню аргкамітэту дзеля стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін сьледзтва яшчэ на два месяцы — да 20 сьнежня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін сьледзтва яшчэ на два месяцы

Сьвятлана Ціханоўская падчас візыту ў Варшаву сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Польшчы сустрэўся зь Ціханоўскай, абяцаў падтрымку дэмакратычным памкненьням беларусаў

Міністэрства гандлю ЗША вырашыла захаваць статус Беларусі як краіны зь нярынкавай эканомікай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША адмовілі Беларусі ў атрыманьні статусу краіны з рынкавай эканомікай