Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталю Шкляраву памянялі меру стрыманьня на падпіску пра нявыезд. Ён сустрэўся з мамай: «Плакалі паўгадзіны»


Віталь Шкляраў, архіўнае фота.
Віталь Шкляраў, архіўнае фота.

Пра вызваленьне палітвязьня Віталя Шклярава зь СІЗА стала вядома ў панядзелак, перш была інфармацыя, што ў якасьці меры стрыманьня Шкляраву абраны хатні арышт.

Цяпер жа, як паведаміў Tut.by ягоны адвакат Антон Гашынскі, Шкляраў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Ён у Менску і ўжо сустрэўся са сваёй мамай.

«Віталя прывезьлі ўчора ўвечары да мамы, яны зараз у Менску. Сустрэча была вельмі эмацыйная, паўгадзіны плакалі. Са слоў сьледчага, яму памянялі меру стрыманьня на працягу содняў па нашым хадайніцтве. Думаю, адной з прычынаў гэтага рашэньня была цяжкая хвароба мамы Віталя», — расказаў Гашынскі.

Шкляраў быў сярод удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ 10 кастрычніка.

Ён быў затрыманы ў ліпені 2020 году, яму выставілі абвінавачаньне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак (так званая «справа Ціханоўскага»). Сам паліттэхноляг, будучы на волі, заяўляў, што ня быў кансультантам Сяргея Ціханоўскага і ніколі не працаваў на яго.

Віталь Шкляраў, ураджэнец Гомля, мае беларускае і амэрыканскае грамадзянствы, жыў у ЗША. Ён пазыцыянуе сябе як амэрыканскі, нямецкі і расейскі палітычны кансультант, паліттэхноляг, дарадца выбарчых кампаніяў Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ангелы Мэркель, Ксеніі Сабчак.

Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, яна працуе ў амбасадзе ў Кіеве. У Шклярава ёсьць амэрыканскі дыпляматычны пашпарт.

Пасьля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ на волю таксама выйшлі:

• сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Лілія Ўласава;

• сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юры Васкрасенскі;

• фігуранты «справы PandaDoc» Юлія Шардыка, Уладзіслаў Міхалап, Дзмітры Рабцэвіч

• адвакат Марыі Калесьнікавай Ільля Салей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG