«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў. Калі вы зь іхнага ліку — напішыце нам пра сваю гісторыю і сваё рашэньне на адрас: radiosvaboda@gmail.com
Мой суразмоўца — афіцэр міліцыі аднаго з абласных цэнтраў, звольніўся перад выбарамі з прычыны здароўя. Яму не прыйшлося скандаліць і ладзіць дэмаршы. Але свайго імя ён называць ня хоча. Ведаючы цудоўна сваіх калегаў, да якіх у яго усё болей пытаньняў. На якія, зрэшты, ён не чакае хуткіх адказаў.
— Адбылася падмена сэнсаў паняцьця „патрыятызм“. Для ўсіх беларусаў, а для тых, хто носіць пагоны, асабліва. Любоў да радзімы падмянілася адданасьцю дзяржаве. У нас радзіму замянілі дзяржаваю. Паміж гэтымі паняцьцямі ў многіх сілавых галовах стаіць знак роўнасьці. Таму людзі, якія выконваюць загад, думаюць, што яны ратуюць радзіму. У іхным паняцьці радзімы няма мовы, гісторыі, культуры. Улада — гэта і ёсьць радзіма. Я часта задумваюся, як сябе павядуць сілавікі ў выпадку прыходу сюды іх калег з Усходу. Яны ня будуць абараняць радзіму. Бо з трыкалёрам прыйдзе расейскі заробак. А ён большы ў разы. Многія нашыя пэнсіянэры, якія служылі яшчэ за часамі СССР, аформілі сабе расейскую пэнсію. Бо яна значна вышэйшая. Я ня веру, што яны нас будуць абараняць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Апошняй кропляй стала затрыманьне маёй цымбалісткі“У сілавых структурах розныя людзі. Ёсьць тыя, хто сьвята верыць, што яны ратуюць радзіму. Ёсьць тыя, хто выпрацаваў для сябе такі мэханізм абароны — гавораць адно, думаюць інакш. Але, што цікава, — усе, з кім я кантактаваў пасьля жнівеньскіх падзеяў, — яны ўсе дэманстравалі высакароднасьць. Вядома, што сярод міліцыянтаў былі тыя, хто не шчыраваў дубінкай, а даваў магчымасьць зьбегчы. Дык я не сустрэў ніводнага, хто б выхваляўся, як біў людзей. Не! Яны ўсе толькі дапамагалі зьбегчы. „Я харошы!“ Гэта нейкі іншы кепскі, але ня я. Гэта адмаўленьне сваёй уласнай віны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Канчаткова дабіла спроба вэрбаваньня ў КГБ“Той, хто аддаваў загад катаваць, цудоўна разумеў, як дабіцца максымальнай аддачы. Іх трэба было абезасобіць. Іх абезасобілі балаклавамі. Ім трэба было даць групавую адказнасьць, групавую паруку. Калі ты дэпэрсаналізаваны ў натоўпе — ты ніхто. І трэцяе — узяць адказнасьць на сябе. Міністар бярэ адказнасьць за ўсё.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. «Міліцыя не з народам, як і народ не зь міліцыяй»А яшчэ была адпаведная ідэалягічная апрацоўка. Што выйдуць ворагі, якія хочуць забіць вашы сем’і, што іх трэба здушыць, навучыць іх „родзіну любіць“. Але гэта ўжо другасныя рэчы. А далей працуюць інстынкты. Хто засоўваў дубінку — гэта тыя, у каго схаваны гомасэксуалізм. У тых, хто біў, — схаваны садызм. Інстынктам далі выйсьці на волю. Мо гэтыя схаваныя інстынкты сядзелі б яшчэ гадоў дваццаць. Мо чалавек бы і памёр, і тыя інстынкты засталіся схаванымі. А тут ім далі магчымасьць выйсьці. Паглядзіце, усе катаваньні, пачынаючы ад сярэднявечча, усё роўна зводзіліся да сэксуальных вычварэньняў. Тое ж саджаньне на кол. Альбо як амэрыканцы папаліся ў Іраку. Разьдзяваньне, прыніжэньне. Усё роўна быў сэксуальны кантэкст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. Як сыходзіў Купалаўскі тэатарГэта маё кола зносінаў. Для вас гэта чалавек у балаклаве. А для мяне — гэта чалавек, якога я ведаю блізка. Якога я ведаю як прыемнага, усьмешлівага суразмоўцу. Ведаю яго сям’ю, яго дзяцей. І я не магу суаднесьці гэтых людзей. Чалавек у балаклаве, які такое творыць, і чалавек, якога я знаю. У мяне ўнутраны канфлікт. Я не магу на былых калегаў спакойна глядзець. Думаю: у цябе рукі ў крыві па локаць ці па плечы? Тое, што яны выраблялі, ніяк не стасуецца з паняцьцем афіцэрскага гонару. Афіцэр ня можа аддаць загад забіваць свой народ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Я прыйшоў прасіць звальненьня, бо эмацыйна выгараў“Я не магу адказаць на пытаньне, навошта была такая сіла. Сэнсу ў гэтым не было аніякага, калі мэта — разгон акцыі. Навошта закрываць мэтро? Людзі разыдуцца і паедуць дахаты. Чаму дайшлі да Ўручча? Бо ўсе станцыі былі закрытыя. Навошта правакаваць? Мне не зразумела. Адзіны адказ — гэта помста.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Адразу пасьля выбараў нам у дзяржаўных СМІ на трыста рублёў падвысілі аклад“Ён заўсёды помсьціць. Калі ў 2011-м людзі выйшлі папляскаць, практычна адразу быў прыняты абсалютна бессэнсоўны ўказ, што дзеці ў школу ходзяць з 9-й гадзіны. Нязручна ўсім — настаўнікам, людзям. Усе былі ў шоку. Навошта? Адпомсьціць. Выйшлі папляскалі супраць мяне? Вось вам гадасьць. Зараз выйшлі прагаласавалі супраць мяне? Вось вам гадасьць. Я вас навучу родзіну любіць. Іншага адказу я не магу знайсьці. Альбо гэта правакацыя абвастрэньня сытуацыі з мэтай уключыць Беларусь у Расейскую Фэдэрацыю. У 2010-м было больш агрэсіі з боку пратэстоўцаў. А цяпер зусім не было агрэсіі. Тыя агрэсары, якія ўсё ж былі, — ці не зь сілавікоў яны?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. «Наш пратэст запавольваецца не ад таго, што мы ня палім пакрышак»Я чуў, што зараз многія амонаўцы хацелі б сысьці. Але ім свае пагражаюць. Маўляў, здрадзіш — мы цябе самі прыб’ем. Ідзецца пра фізычную расправу. Нехта ўжо не вытрымлівае. Гэта непазьбежна, бо сумленьне прачынаецца. Частка, безумоўна, застанецца ў сваёй праваце, а частка зразумее, што яны нарабілі. Да іх ужо пачынае прыходзіць асэнсаваньне. Але рукі ўжо запэцканы крывёю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Як можна працаваць у Адміністрацыі прэзыдэнта пасьля таго, што адбылося на Акрэсьціна“У іх ёсьць пачуцьцё беспакаранасьці — па сёньняшні дзень. І не ўяўляю, як мы зьбіраемся вярнуцца ў праўнае поле. Яны ў нейкі дзень здымуць балаклавы і выйдуць на вуліцы? Які плян дзеяньняў ва ўлады? Што празь месяц, праз два, праз тры хлопцы, якія зараз хаваюцца, ізноў пойдуць на парад з адкрытымі тварамі? Цікава. Яны будуць насіць балаклавы ўвесь час, пакуль ён будзе ва ўладзе? Самым лягічным было б кінуць народу костку. Знайсьці пару ідыётаў, распачаць дзясятак справаў. Можна іх нават не даводзіць да суду. Стварыць проста ілюзію — ах, хлопцы перастараліся. І напруга б зьбілася. Але гэтага ня робіцца. Зразумела, чаму: я з вамі! ніводнага ня здаў! Нават той, хто жанчыну ў Жодзіне ўдарыў, — прайшло, быццам так і трэба было! Нехта з УВ страляў па журналістцы „Нашай Нівы“ — вінаватая „Наша Ніва“. Я ніколі не адчуваў нянавісьці да чырвона-зялёнага сьцяга, пакуль ня ўбачыў яго на аўтазаку. Хоць гэта сьцяг майго дзяцінства. Але калі я пабачыў яго на аўтазаку — гэта ўсё. Дно прабітае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы кіраўнік прэзыдэнцкага пулу журналістаў звольніўся з АНТ і асудзіў міліцэйскі гвалтТая міліцыя, якая з народам, — яна звольнілася. Шмат хто не звальняецца, бо адзіны кармілец у сям’і. Людзі не гатовыя зараз сысьці ў нікуды. Пагатоў будучы павязанымі крывёй. Яны не пяройдуць, бо баяцца. Тыя, хто „з народам“ у душы, чакаюць цуду. Яны ведаюць, што і новай уладзе будуць патрэбныя. Калі гаворка ішла пра тое, за каго галасаваць і як сфатаграфаваць бюлетэнь, каб адаслаць яго ў „Голас“, адзін афіцэр мне сказаў, што для гэтага трэба мець сталёвыя яйцы. Проста каб сфатаграфаваць бюлетэнь, трэба яйцы мець? Уяўляеце? А каб звольніцца, патрэбныя, напэўна, чыгунныя. Яшчэ адна прычына, чаму ў армii няма масавага сыходу афiцэраў цi пераходу на бок народу — там амаль не засталося афiцэраў, здольных на ўчынак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няўжо так можа быць з той міліцыяй, у якой я працаваў?» Расповед міліцыянта, які звольніўся ў разгар пратэстаўВы ніколі не глядзелі прахадныя балы ў сілавыя ВНУ? Гэта ж адкрытая інфармацыя. 100, 110. Дзяліце на чатыры. Разам з атэстатам. І тры ЦТ. Атрымліваем два, два з паловай, тры. У дзесяцібальнай сыстэме. Асноўная маса афіцэраў — гэта тыя, хто прыйшоў па льготы. Яны зьбеглі з калхозаў. Там, на вёсцы, засталася маці. А ён у горадзе стаў чалавекам. Ён кепска вучыўся, буквар скурыў. Мазгоў няма. Гаўно мясіў. А тут яму боты далі, стыпэндыю далі. Для многіх гэта іхны адзіны шанец вырвацца з калхозу. І яшчэ адзін момант, чаму не звальняюцца. Ім кажуць — па той бок плоту вы нікому не патрэбныя. Вас „на гражданке“ ніхто не чакае. Гэта ўбіваецца ў галаву ад пачатку. Многія пасьля выхаду на пэнсію, стаўшы цывільнымі, шукаюць нейкую непатрэбную працу ў дзяржаўных структурах, сярод былых саслужыўцаў. Ідуць нейкімі ідэолягамі, інструктарамі грамадзянскай абароны. Яны вельмі баяцца свабоды.
Тое, што зараз замазалі армію, — мне не зразумела. Бо армія створаная для вонкавай пагрозы. Чаму прымяняецца мар’інагорская брыгада спэцназу? Навошта гэта робіцца?
Калі я даведаўся пра згвалтаваньні, я зразумеў, што мы ніколі ня вернемся ў 28 траўня. Менавіта траўня. Бо для мяне ўсё пачалося з арышту Ціханоўскага. Пасьля гэтага пачаліся ціхушнікі. І ўсе дазвалялі ім круціць людзей. Усё пачыналася пакрысе. Мы ніколі ня вернемся назад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хачу быць са сваім народам» — былая вядучая Пытлева пра два лягеры і пра норавы на БТБеларусам трэба рабіць тое, што трэба беларусам. Украінцы рабілі сваю рэвалюцыю як украінцы, кіргізы як кіргізы. Калі беларусы будуць гэта рабіць, мы будзем потым жыць з гэтай псыхялягічнай траўмай. Калі мы зараз гэтага ня робім, значыць, мы зараз да гэтага не гатовыя. Нам гэтага зараз не патрэбна. І ня трэба нам ваш мэханізм рашэньня праблемаў. Мы іншыя. Што нам перашкаджае — у нас няма досьведу перамогі. У нас няма досьведу незалежнасьці. Мы жылі вольна ў ВКЛ. Але гэта было даўно. У нас няма генэтычнага досьведу свабоды. Можа, зараз творыцца наша француская рэвалюцыя? Мы адстаем. Але ж мусіць жа зьявіцца нейкі досьвед змаганьня за свабоду? Хочацца верыць, што ўсё атрымаецца. Невядома, праўда, якой цаной.