У Менску разьвіталіся з Аляксандрам Тарайкоўскім — пратэстоўцам, які загінуў падчас разгону дэманстрацыі каля станцыі мэтро «Пушкінская» 10 жніўня. Да станцыі мэтро прыйшлі тысячы людзей, каб ушанаваць хвілінай маўчаньня памяць аб забітым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску разьвіталіся з загінулым падчас пратэстаў Аляксандрам Тарайкоўскім. СТРЫМ СВАБОДЫСотні супрацоўнікаў БТ заявілі, што гатовыя пачаць страйк, калі дзяржаўная тэлевізія не перастане хлусіць і не пачне паказваць праўды пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Іх падтрымалі тысячы людзей, якія сабраліся перад будынкам дзяржаўнай тэлевізіі. Каля будынку і ў будынку зьявіліся байцы ўнутраных войскаў з аўтаматамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сотні супрацоўнікаў БТ гатовы абвесьціць страйк. Улагоджваць канфлікт прыехала Качанава. ФОТА, ВІДЭАУ Горадні 10-тысячны мітынг прыняў зварот з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні на мітынгу 10 тысяч чалавек, перадалі ўладам зварот за «неадкладную» адстаўку Лукашэнкі. ФОТАНекалькі тысяч жыхароў Гомля зладзілі мітынг пад сьледчым ізалятарам, патрабуючы вызваленьня арыштаваных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы людзей пратэстуюць каля СІЗА ў Гомлі. ФОТАУ вячэрнім выпуску навінаў на БТ Лукашэнка назваў сытуацыю на заходніх межах напружанай і заявіў, што дасьць даручэньне перакінуць зь Віцебску ў Горадню паветрана-дэсантную брыгаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка абяцае перакінуць дэсантнікаў зь Віцебску ў ГораднюБелТА паведаміла, што Лукашэнка дамовіўся з Пуціным, што на першы ж запыт Расея акажа дапамогу па арганізацыі бясьпекі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БелТА: Лукашэнка дамовіўся з Пуціным, што на першую ж просьбу Расея дапаможа ў арганізацыі бясьпекі БеларусіЛукашэнка падчас нарады ў Цэнтры стратэгічнага кіраваньня Міністэрства абароны заявіў, што ў Беларусі ёсьць свой урад, а краінам, якія спрабуюць выступаць пасярэднікамі, варта навесьці парадак у сябе.
Дырэктар Менскага заводу колавых цягачоў Аляксей Рымашэўскі на сустрэчы з рабочымі прызнаў, што Аляксандар Лукашэнка ня выйграў на прэзыдэнцкіх выбарах 9 жніўня.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, кіраўнік Беларускай каталіцкай царквы, заклікаў улады распачаць канструктыўны дыялёг з грамадзтвам, спыніць гвалт і неадкладна вызваліць усіх нявінных грамадзян, затрыманых на мірных акцыях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пралітая кроў на вуліцах нашых гарадоў — цяжкі грэх. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да ўладаў