Жаночыя «ланцугі салідарнасьці» прайшлі па ўсёй Беларусі. ФОТА, ВІДЭА

Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў у мікрараёне Малінаўцы ў Менску

Днём 12 жніўня ў шэрагу гарадоў Беларусі пачалі зьбірацца жаночыя «ланцугі салідарнасьці». Першы прайшоў на Камароўцы аб 11-й раніцы — сілавікі сказалі разысьціся, дэманстранткі сышлі з закладзенымі за галаву рукамі, але пазьней ля рынку акцыя аднавілася.

Менск, Камароўка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жанчыны сталі ў «ланцуг салідарнасьці» на Камароўскім рынку ў Менску. ФАТАФАКТ

Менск, Пушкінская

Да жанчын на акцыі далучылася Марыя Калесьнікава — паплечніца кандыдаткі Сьвятланы Ціханоўскай, лідэрка штабу Віктара Бабарыкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як хапалі людзей ля месца гібелі ўдзельніка акцыі пратэсту. ШМАТ ФОТА

Менск, іншыя раёны

Паведамляецца пра падобныя акцыі ў розных канцах сталіцы.

Праспэкт Машэрава ў Менску, 15.10

Каля 16.00 ля станцыі мэтро Парк Чалюскінцаў на ходнік бульвара Талбухіна заехаў аўтобус з АМАПам, моладзь з калёны разьбеглася ў розныя бакі. АМАП зьехаў, нікога не затрымаўшы. Праз 10 хвілін моладзь аднавіла шэсьце ў кірунку Акадэміі навук. Ад Акадэміі навук у бок Коласа ідзе невялікая калёна.

Каля 17.30 ля ЦУМа сабраліся дзьве сотні чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У «ланцугу салідарнасьці» ад Пятроўшчыны да Малінаўкі стаялі больш за 200 мэдыкаў. ФОТА

Горадня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні людзі выйшлі на плошчу з партрэтамі дзяўчынкі, параненай у аварыі з вайсковай машынай. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні каля аўтавакзалу дзяўчаты выйшлі ў белым і з кветкамі. ФОТА

Віцебск

12 жніўня ў Віцебску ў гістарычным цэнтры, насупраць Ратушы, дзяўчаты і жанчыны зладзілі акцыю салідарнасьці. Сабралася больш за 20 чалавек, яны былі ў сьветлым адзеньні, з кветкамі і балёнікамі ў руках.

Дзяўчаты і жанчыны стаялі ўздоўж вуліцы Леніна, трымаючыся за рукі, уздымаючы іх угару. Машыны, якія праяжджалі побач, сыгналілі. Акцыя доўжылася літаральна 5–7 хвілін.

Падʼехалі 3 мікрааўтобусы з амапаўцамі, пачаліся затрыманьні. Частка дзяўчат пасьпела ўцячы, але каля 10 чалавек затрымалі. Перад акцыяй дзяўчаты, калі зьбіраліся, ішлі і казалі мінакам, што яны за мірныя акцыі і супраць гвалту.​

Сярод затрыманых — віцебская актывістка Яўгенія Пачэпка. Цяпер дзяўчаты, якіх не пасьпелі затрымаць, вяртаюцца на месца, але становяцца ня ўздоўж дарогі, а бліжэй да царквы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё чакалі выбачэньняў, а нас пачалі запужваць». Дзяўчат, затрыманых сёньня каля ратушы ў Віцебску, пачалі адпускаць

Гомель

У Гомлі жанчыны стаяць з кветкамі ля цырку. Машыны, што праяжджаюць міма, сыгналяць на знак падтрымкі, зь некаторых крычаць «малайчыны, дзяўчаты». Прыйшоў хлопец, стаў раздаваць удзельніцам кветкі.

Каля 15.45 жанчыны рушылі шэсьцем у бок плошчы Леніна. Да іх далучыліся мужчыны. Каля 500 чалавек прайшлі па Савецкай да плошчы Леніна, усклалі кветкі да аблвыканкаму, вечнага агню і УУС Гомельскага аблвыканкаму. Удзельнікаў акцыі здымалі на камэры супрацоўнікі міліцыі.

Берасьце

Магілёў

Бабруйск

Больш за тры з паловай гадзіны цягнулася ў Бабруйску акцыя салідарнасьці, якую зладзілі мясцовыя жанчыны. У ёй агулам узялі ўдзел каля 100 чалавек.

На акцыю прыйшлі каля 100 дзяўчат і жанчын рознага веку, некаторыя былі зь дзецьмі. Аўтамабілісты сыгналілі жанчынам у знак салідарнасьці.

Міліцыя здымала жанчын на камэру, казала пра парушэньне заканадаўства, а таксама пагражала ўжыць сілу і спэцсродкі. Удзельніц акцыі спрабавалі разагнаць, яны сыходзілі, падняўшы рукі за галасу, але потым зноў зьбіраліся.

На самым пачатку акцыі затрымалі 15-гадовага юнака ў бел-чырвона-белай масцы, пазьней — яшчэ двух дзяўчат і мужчыну.

Жодзіна

Ліда

Баранавічы

Бараўляны (пад Менскам)

Ваўкавыск

Слуцак

Мар'іна Горка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трэці дзень пратэстаў у Беларусі. Галоўнае. Фота, відэа

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.