Беларуская асацыяцыя журналістаў і звыш 40 незалежных СМІ запатрабавалі спыніць перасьлед журналістаў

Затрыманьне карэспандэнткі Свабоды Аляксандры Дынько падчас жывога эфіру на пікеце ў Менску 19 чэрвеня

Беларуская асацыяцыя журналістаў і рэдакцыі беларускіх мэдыя выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць спыніць перасьлед журналістаў і абмежаваньні свабоды выказваньня меркаваньня.

Як адзначаецца ў заяве, усяго за 2 дні — 19 і 20 чэрвеня — у Беларусі падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў затрымалі як мінімум 14 журналістаў. Некаторых зьбілі падчас затрыманьня, міліцыя нападала на журналістаў нават у прамым эфіры. Пры гэтым большасьць зь іх мелі пасьведчаньні і былі прыкметна абазначаныя як супрацоўнікі СМІ бэйджамі і камізэлькамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны рэдактар «Ганцавіцкага часу» расказаў пра зьбіцьцё журналістаў міліцыяй

Журналісты прытрымліваліся патрабаваньняў заканадаўства, якое дазваляе ім прысутнічаць на масавых мерапрыемствах і асьвятляць іх (арт. 34 Закона РБ «Аб СМІ»), у адрозьненьне ад супрацоўнікаў сілавых структур, якія груба парушылі іх правы, падкрэсьліваецца ў заяве.

Таксама апошнім часам журналістам і СМІ не дазваляюць прысутнічаць на пасяджэньнях дзяржаўных органаў, не даюць афіцыйную інфармацыю па значных для грамадзтва пытаньнях (пандэмія COVID-19, выбары), затрымліваюць, штрафуюць і пагражаюць (у тым ліку — пазбавіць СМІ і журналістаў акрэдытацыі), адзначаецца ў заяве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па ўсёй Беларусі затрымліваюць журналістаў, якія асьвятлялі «ланцугі салідарнасьці»

У супольнай заяве БАЖ і прадстаўнікі СМІ патрабуюць ад кампэтэнтных дзяржаўных органаў:

  • строга выконваць арт. 33 і 34 Канстытуцыі РБ, якія гарантуюць свабоду выказваньня меркаваньня, права на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі і забарону цэнзуры;
  • спыніць перасьлед журналістаў недзяржаўных СМІ, фрылансэраў і журналістаў замежных СМІ за выкананьне імі сваёй працы;
  • роўнага стаўленьня да ўсіх СМІ ў частцы акрэдытацыі, даваньня інфармацыі і строгага выкананьня арт. 13 Канстытуцыі, які гарантуе ўсім роўныя правы і магчымасьці свабоднага выкарыстаньня здольнасьцяў і маёмасьці для прадпрымальніцкай і іншай не забароненай законам эканамічнай дзейнасьці;
  • спыніць падзел СМІ пры забесьпячэньні права на доступ і распаўсюд інфармацыі на дзяржаўныя і недзяржаўныя, пажаданыя і непажаданыя, зручныя і нязручныя, што прадугледжана арт. 13, 33, 34 Канстытуцыі;
  • перастаць перашкаджаць законнай прафэсійнай дзейнасьці журналістаў;
  • даць прававую ацэнку дзеяньням сілавікоў пры затрыманьні журналістаў і перашкодзе іх працы, прыцягнуць вінаватых да адказнасьці (паводле арт. 198 Крымінальнага кодэксу).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ заклікаў улады Беларусі спыніць затрыманьні журналістаў

На момант публікацыі пад заявай падпісаліся:

  • «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  • Інфармацыйнае агенцтва «БелаПАН»
  • «Радыё Свабода»
  • Беларускі партал TUT.BY
  • «Народная Воля»
  • «Интернет-журнал о Минске CityDog.by»
  • «Новы Час»
  • «Наша Ніва»
  • «„Комсомольская правда“ в Белоруссии»
  • «Рэгіянальная газета»
  • «Салiдарнасць» (gazetaby.com)
  • «Белорусский партизан»
  • Hrodna.life
  • «Брестская газета»
  • «Еўрапейскае радыё для Беларусі»
  • «Белгазета»
  • REFORM.by​
  • By.tribuna.com
  • Onliner.by
  • Flagshtok.info
  • Тэлеканал Белсат
  • dev.by
  • «Медиа-Полесье»
  • Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя масмедыі»
  • «Барысаўскія Навіны»
  • «Ганцавіцкі Час»
  • «Узгорак»
  • «Інфа-Кур'ер»
  • «Інтэкс-прэс»
  • «ex-press.by»
  • «Вольнае Глыбокае»
  • «Вячэрні Бабруйск»
  • «Наша Слова»
  • «Інформ-Прагулка»
  • «Газета Слонімская»
  • «Бабруйскі Кур'ер»
  • «Сильные новости»
  • Haroshak.by
  • Znyata.com
  • Беларускае грамадскае аб'яднанне фатографаў
  • «Прэсбол»
  • Прэс-клуб Беларусь
  • Gorod214.by
  • Afn.by
  • Infobank.by
  • «Віцебскі кур'ер news»
  • «Ежедневник»
  • Mogilev.online
  • «Беларускае Радыё Рацыя»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як падчас перадвыбарчага пікету ў жывым эфіры затрымалі журналістаў Свабоды. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца Радыё Свабода: Міліцыя ставілася да нашых журналістаў як да злачынцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працэсуальнае прыстрашэньне». Як і навошта затрымліваюць журналістаў