Арцёму Сакаву, які працаваў апэратарам арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага, прад’явілі абвінавачаньне паводле артыкулу 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
Апэратара затрымалі ў Горадні 31 траўня каля 23.00. Пазьней перавялі ў Менск.
Цяпер Арцём Сакаў, як і Ціханоўскі і яшчэ 7 ягоных паплечнікаў, знаходзіцца ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Маці Арцёма жыве ў Карме Гомельскай вобласьці. У яе прайшоў ператрус.
«Ня ведаю, што яны шукалі... Але забралі толькі два кубкі зь лягатыпам „Страна для жизни“. Сьледчы з намі не зьвязваўся. Адзінае, што паведаміў, што Арцёма ўзялі пад варту», — сказала Свабодзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзевяць арыштаваных у «справе Ціханоўскага». СьпісЯна кажа, што на відэа з інцыдэнту ў Горадні добра відаць, што Арцёма не было ў эпіцэнтры інцыдэнту, ён стаяў далей.
«Але пра што казаць, калі яны (міліцыя. — РС) хапалі з-за столікаў людзей, якія зьбіралі подпісы? Арцём, наколькі я ведаю, цяжка гэта перажывае. Гэта ўсё вельмі цяжка. Але ўсе, хто нас ведае, падтрымліваюць нас», — дадала Ларыса.
Сям’я наняла адваката, адвезла ў СІЗА перадачы для Арцёма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё шыта белымі ніткамі». Што ўдзельнікі прэзыдэнцкай гонкі кажуць пра «справу Ціханоўскага». Дапаўняецца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскаму і яго паплечнікам выставілі абвінавачаньне ў «падрыхтоўцы парушэньня парадку». Пагражае да 3 гадоў турмы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца: Ёсьць падставы для прызнаньня абвінавачаных у «справе Ціханоўскага» палітвязьняміЗатрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць
- Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
- У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
- Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
- Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».
- На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
- 14 сьнежня 2021 году Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці); ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК, заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
- Пасьля прысуду Ціханоўскі спачатку трапіў у папраўчую калёнію № 15 Магілёва. Але ў жніўні 2022-га яму ўзмацнілі рэжым і перавялі на 3 гады ў турму № 8 у Жодзіне, дзе зноў судзілі і дадалі яшчэ 1,5 года зьняволеньня за «непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі». Агулам тэрмін зьняволеньня Сяргея Ціханоўскага цяпер складае 19,5 года.
- З сакавіка 2023 году сваякі Сяргея Ціханоўскага не атрымліваюць аніякай інфармацыі ад яго.
- Беларускія праваабаронцы прызналі Ціханоўскага палітычным зьняволеным.
- ПА АБСЭ і Эўрапарлямэнт патрабавалі вызваленьня Ціханоўскага, Статкевіча і іх паплечнікаў.