Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Ціханоўскі прабудзе за кратамі да дня выбараў


Блогер Сяргей Ціханоўскі
Блогер Сяргей Ціханоўскі

Блогеру афіцыйна прад’явілі абвінавачваньне. Артыкул Крымінальнага кодэксу назавуць заўтра, 9 чэрвеня.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Увечары 8 чэрвеня скончыўся 10-суткавы тэрмін знаходжаньня Сяргея Ціханоўскага пад вартай.

Каардынатар кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Кабанаў паведаміў Свабодзе, што дакладны артыкул Крымінальнага кодэксу, па якім абвінавачваецца Ціханоўскі, Сьледчы камітэт назаве 9 чэрвеня.

«Сёньня Сяргею прад’явілі абвінавачаньне, аб гэтым паінфармавалі адвакатаў і родных Сяргея, — сказаў Кабанаў у размове са Свабодай. — Тэрмін яго ўтрыманьня пад вартай працягнуты на два месяцы. Артыкул абвінавачаньня, як паведамілі сьледчыя, будзе афіцыйна агучаны 9 чэрвеня».

Сяргея Ціханоўскага затрымалі на выбарчым пікеце ў Горадні 29 траўня. Пазьней у кватэры маці Ціханоўскага ў Гомлі і на яе лецішчы пад Гомлем, а таксама ў студыі Сяргея Ціханоўскага ў Гомлі прайшлі вобшукі. Разам з блогерам затрымалі каля дзясятка сяброў ініцыятыўнай групы ягонай жонкі, а таксама выпадковых людзей, якія прыйшлі на пікет.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG