Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца: Ёсьць падставы для прызнаньня абвінавачаных у «справе Ціханоўскага» палітвязьнямі


Пікет за Сьявятлану Ціханоўскую ў Горадні, 29 траўня
Пікет за Сьявятлану Ціханоўскую ў Горадні, 29 траўня

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч лічыць, што маюцца ўсе падставы для прызнаньня абвінавачаных паводле артыкулу 342 КК асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай, палітычнымі зьняволенымі.

УЖЫВУЮ. Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Сьледчы камітэт 9 чэрвеня пракамэнтаваў справу Сяргея Ціханоўскага. Вынікае, што самому блогеру, як і яшчэ 7 затрыманым, выставілі абвінавачаньні паводле ч. 1 арт. 342 КК. Яшчэ аднаму прад’явілі абвінавачаньне па двух артыкулах — ч. 1 арт. 342 КК і арт. 364 КК.

Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, падзеі ў Горадні 29 траўня былі ня чым іншым, як рэалізацыяй права на свабоду мірных сходаў, выказваньня сваіх думак. Ніякіх гвалтоўных дзеяньняў удзельнікі пікетаў не рабілі, грамадзкага парадку не парушалі. Таму ёсьць усе падставы для прызнаньня палітычнымі зьняволенымі ўсіх тых, хто цяпер утрымліваецца пад вартай.

«У сувязі з прад’яўленымі абвінавачаньнямі затрыманым 29 траўня ў Горадні фігурантам справы праваабарончы цэнтр „Вясна“ яшчэ раз пацьвярджае сваю пазыцыю ў прызнаньні Ціханоўскага палітзьняволеным. Мы па-ранейшаму патрабуем неадкладнага вызваленьня і спыненьня крымінальнага перасьледу ў дачыненьні да ўсіх затрыманых на пікеце.

Што тычыцца інкрымінаванага аднаму зь фігурантаў 364 артыкулу, то са свайго боку будзем пільна сачыць за разьвіцьцём гэтых крымінальных справаў. І ў выпадку, калі прыйдзем да высновы, што віна абвінавачанага ў гвалце да супрацоўніка міліцыі не даказаная альбо гэты факт адсутнічае ў прынцыпе як падзея, таксама будуць падставы для прызнаньня яго палітычным зьняволеным з патрабаваньнем неадкладнага і безумоўнага вызваленьня».

Як удакладніў Валянцін Стэфановіч, неўзабаве будзе агучаная заява ад імя праваабарончай супольнасьці на гэтую тэму.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG