Ерусалімскі Храм Уваскрасеньня Хрыстовага, вядомы таксама як Храм Гроба Гасподняга, адкрыецца для наведнікаў 24 траўня пасьля двух месяцаў карантыну, уведзенага ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. Пра гэта гаворыцца ў заяве Ерусалімскага патрыярхату, якая зьявілася на ягоным афіцыйным сайце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Берасьце і Горадня аднаўляюць аўтобусныя зносіны з польскімі гарадаміАдначасова ўнутры змогуць знаходзіцца толькі 50 чалавек. Усіх наведнікаў будуць правяраць на наяўнасьць падвышанай тэмпэратуры і іншых прыкметаў заражэньня новым каранавірусам. Абавязкова быць у ахоўнай масцы пры наведваньні храму. Вернікі павінны будуць захоўваць дыстанцыю ў 2 мэтры, не дакранацца да камянёў, абразоў і іншых аб’ектаў у храме.
Храм Гроба Гасподняга быў закрыты 25 сакавіка праз пашырэньне каранавірусу.