Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль прыдумаў, як бясьпечна аднавіць авіяпералёты, і прапануе гэты шлях іншым краінам


Карэйскі самалёт прызямляецца на лётнішчы Бэн-Гурыён, люты 2020
Карэйскі самалёт прызямляецца на лётнішчы Бэн-Гурыён, люты 2020

У аэрапорце Бэн-Гурыён каля Тэль-Авіву стартавала экспэрымэнтальная праграма адпраўкі пасажырскіх рэйсаў з захадамі бясьпекі супраць заражэньня каранавірусам.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на дырэктара лётнішча Шмуэля Закая.

Пасажыры, якія пакідаюць Ізраіль авіярэйсам, павінны прыбыць на лётнішча за чатыры гадзіны да старту самалёта, у масцы і без суправаджальных асобаў. У аэрапорце, у «зоне без каранавірусу», у пасажыраў замяраюць тэмпэратуру і патрабуюць ад іх дэзынфэкаваць рукі.

Аналягічныя захады, накіраваныя на прадухіленьне заражэньня, могуць быць прынятыя ў аэрапортах па ўсім сьвеце, сказаў Закай, дадаючы, што Ізраіль абмяркоўвае іх з адпаведнымі ўладамі ЗША і краінаў Эўропы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG