Трамп наклаў вэта на рэзалюцыю Кангрэсу аб ваенных дзеяньнях супраць Ірану

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Архіўнае фота.

Дональд Трамп у сераду наклаў вэта на рэзалюцыю Кангрэсу аб абмежаваньні паўнамоцтваў прэзыдэнта ЗША весьці ваенныя дзеяньні супраць Ірану, паведамляе Голас Амэрыкі.

Кіраўнік Белага дома апублікаваў заяву з тлумачэньнем сваіх дзеяньняў: па словах Трампа, ён знайшоў рэзалюцыю «вельмі абразьлівай» і заснаванай на «неразуменьні фактаў і заканадаўства».

Абедзьве партыі яшчэ ў сакавіку падтрымалі рэзалюцыю, якая забараняе прэзыдэнту весьці ваенныя дзеяньні супраць Ірану. Гэта было зьвязана з асьцярогай рэспубліканцаў і дэмакратаў з нагоды таго, што Белы дом можа распачаць вайну з Іранам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў ухваліла абмежаваньне ваенных паўнамоцтваў Трампа ў дачыненьні Ірану

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Арыентацыя на Іран была стратэгічнай памылкай Менску, якая стварыла Беларусі вельмі шмат праблемаў»