Міністэрства аховы здароўя Беларусі 30 красавіка апублікавала ў сваім Telegram-канале статыстыку распаўсюду COVID-19 у Беларусі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Паводле міністэрства, на раніцу 30 красавіка ў Беларусі зафіксавалі:
- агулам 14 027 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць ачунялыя і памерлыя);
- 89 памерлі, зь якіх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (удава аднаго з памерлых кажа, што гэта ня так);
- 2386 «паправіліся і выпісаныя»;
- гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 846 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, выпісалі 359 пацыентаў;
- ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 176 625 тэстаў, плюс 7639 за дзень;
- колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляецца.
Днём раней Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 13 181 выяўлены выпадак COVID-19 (плюс 937 за дзень) і 84 пацьверджаныя сьмерці інфікаваных (плюс 5 за дзень).
Лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. У рытуальным агенцтве кажуць, што ў памерлых часьцей пазначаны дыягназ «неўдакладненая пнэўманія». Міністэрства здароўя не залічвае да памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Час неадкладных і маштабных захадаў», — каардынатарка ААН заклікала беларусаў заставацца дома ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Патрэбны неадкладныя дадатковыя захады». WHO апублікавала вынікі місіі ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўніца Эўракамісіі: уплыў каранавірусу на Беларусь будзе вельмі вялікімІ місія Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO), і каардынатарка Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Беларусі заклікалі ўлады краіны да неадкладных і маштабных дзеяньняў у сувязі з эпідэміяй COVID-19.
У ліку такіх захадаў, якія пакуль не прымаюць беларускія ўлады, перанос масавых мерапрыемствах, дыстанцыйная адукацыя, спыненьне працы неістотных прадпрыемстваў і скарачэньне некрытычных перамяшчэньняў людзей.
Гэтыя рэкамэндацыі WHO агучвала і публікавала і раней, але дзяржаўныя СМІ іх праігнаравалі, а Аляксандар Лукашэнка неаднаразова заяўляў, нібы WHO рэкамэндавала яму ўвесьці камэнданцкі час, але пакуль ён ня бачыць такой патрэбы. Арганізацыя не публікавала і прынамсі публічна не агучвала такіх рэкамэндацыяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6% беларусаў страцілі працу, 71% хочуць больш інфармацыі пра пандэмію ад уладаў. Вынікі апытаньняШто трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.