На раніцу 1 красавіка ў сьвеце зафіксавалі больш за 859 тысяч выпадкаў COVID-19: каля 188,5 тысяч у ЗША, амаль 106 тысяч у Італіі, 96 тысяч у Гішпаніі, 82 тысячы ў Кітаі, 72 тысячы ў Нямеччыне, 52 тысячы ў Францыі, 44,5 тысячы ў Іране, 25 тысяч у Вялікай Брытаніі, 16,5 тысячы ў Швайцарыі.
Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі звыш 42 тысяч чалавек. Зь іх 12 428 у Італіі, 8464 у Гішпаніі, 4054 у ЗША, 3523 у Францыі, 3309 у Кітаі, 2898 у Іране.
Выпісалі звыш 178 тысяч пацыентаў, якіх вылекавалі ад COVID-19. «Актыўных выпадкаў» хваробы застаецца каля 638,6 тысячы, зь іх амаль 33 тысячы ў цяжкім стане.
У Беларусі на 30 сакавіка пацьвердзілі 152 выпадкі інфікаваньня новым каранавірусам: 47 «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі», яшчэ 105 «знаходзяцца пад мэдычным кантролем і на лячэньні». 31 сакавіка Мінздароўя не паведаміла пра новыя выпадкі, але пацьвердзіла першую сьмерць інфікаванага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта баль падчас халеры». Як выглядае Віцебск падчас эпідэміі каранавірусу. ФОТА, ВІДЭАУ Злучаных Штатах зафіксавалі рэкордныя 24,7 тысячы новых выпадкаў COVID-19 на дзень і рэкордныя 912 сьмерцяў за адзін дзень. Эпіцэнтар эпідэміі — у штаце Нью-Ёрк. Мэр гораду Нью-Ёрк папрасіў дадатковую дапамогу і заявіў, што пік эпідэміі будзе дасягнуты яшчэ хіба празь некалькі тыдняў. Афіцыйны прагноз сьмерцяў ад COVID-19 у ЗША — ад 100 тысяч да 240 тысяч. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «наперадзе вельмі пакутныя два тыдні», але ён спадзяецца, што «мы пабачым сьвятло ў канцы тунэлю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп падоўжыў карантын у ЗША з прычыны COVID-19У Заходняй Эўропе распаўсюд каранавірусу не спыняецца, але шмат у якіх краінах ужо не паскараецца. У Італіі апошнія два дні фіксавалі толькі па 4 тысячы новых выпадкаў і менш за 900 сьмерцяў на дзень (на піку 21 сакавіка было 6557 новых выпадкаў на дзень), стабілізавалася колькасьць новых выпадкаў і сьмерцяў у Гішпаніі, новых выпадкаў — у Нямеччыне і Вялікай Брытаніі (колькасьць сьмерцяў яшчэ расьце, 31 сакавіка зафіксавалі адпаведна 130 і 381).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ: выбух каранавірусу ў Эўропе можа быць блізкім да пікуКаранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.