Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ўвяла новыя абмежаваньні праз эпідэмію каранавірусу


Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Маравецкі

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў 31 сакавіка, што яго ўрад вырашыў увесьці далейшыя абмежаваньні публічнага жыцьця ў краіне, каб абмежаваць колькасьць заражэньняў каранавірусам.

«Мы атрымліваем інфармацыю з заходнеэўрапейскіх краінаў, ад нашых партнэраў. Сытуацыя там складаная, і мы хочам яе пазьбегнуць любой цаной. Мы хочам быць гатовымі да росту колькасьці выпадкаў заражэньня і адначасова згладзіць крывую інфэкцыі», — цытуе кіраўніка ўраду Польскае радыё.

Кабінэт Матэвуша Маравецкага вырашыў, сярод іншага:

  • устанавіць ліміт людзей у чэргах: у краме да трох кліентаў на адну касу; у паштовых аддзяленьняў да 2 чалавек на адно акно; у кіёсках да 3 чалавек;
  • зачыніць у выходныя дні вялікія будаўнічыя крамы, а таксама цырульні, салёны прыгажосьці, татуіровак і пірсінгу;
  • спыніць рэабілітацыйныя працэдуры і масаж, за выняткам сытуацый, у якіх рэабілітацыя абсалютна неабходная для здароўя пацыента;
  • зрабіць прадуктовыя крамы і аптэкі ад 10:00 да 12:00 даступнымі выключна людзям старэйшым за 65 гадоў;
  • увесьці ў крамах уводзіцца абавязак насіць пальчаткі;
  • увесьці абавязак вытрымліваць ня менш за 2 мэтры адлегласьці паміж пешаходамі;
  • устанавіць ліміт пасажыраў у грамадзкім транспарце — ня больш, чым палова сядзеньняў у транспартным сродку (гэтае абмежаваньне не распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі);
  • увесьці абавязак захоўваць адлегласьць у паўтара мэтра паміж працаўнікамі на працоўных месцах;
  • абавязаць усіх працадаўцаў забясьпечыць сродкі дэзінфэкцыі для працаўнікоў;
  • пашырыць правілы карантыну на ўсіх людзей, якія жывуць з чалавекам, хто падлягае абавязковаму хатняму карантыну.

Маравецкі падкрэсьліў, што тых, якія ня будуць выконваць гэтыя пашыраныя і ўзмоцненыя правілы, будуць караць штрафамі ад пяці тысяч да трыццаці тысяч злотых ($1 200-$7 200).

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG