Сёньня Аляксандр Лукашэнка назваў сытуацыю з каранавірусам «псыхозам». Беларусь застаецца адной зь нешматлікіх дзяржаваў, якая не ўвяла карантын і не закрыла межы.
Абноўлена: праз 49 гадзінаў Мінздароўя паведаміла сьвежую статыстыку, ужо 69 выпадкаў COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо 69. У Беларусі 12 інфікаваных COVID-19 з сымптомамі, яшчэ 42 без сымптомаў, 15 выпісаліПаводле апошняга на момант публікацыі паведамленьня Міністэрства аховы здароўя, на 8.00 18 сакавіка ў Беларусі ў 51 чалавека выявілі наяўнасьць новага каранавірусу.
- 9 пацыентаў мелі клінічныя прыкметы хваробы COVID-19 —міністэрства тлумачыць, што яны «ў сутнасьці зьяўляюцца хворымі»;
- 37 пацыентаў мелі станоўчыя тэсты на новы каранавірус SARS-CoV-2, але ня маюць сымптомаў хваробы;
- 5 пацыентаў ужо выпісалі пасьля адмоўных тэстаў на COVID-19, яшчэ 3 «рыхтуюцца да выпіскі».
Увесь дзень не адказваў тэлефон прарэктара па вучэбна-выхаваўчай працы Вячаслава Пашкевіча, які, як паведамілі журналістцы Свабоды ў прыёмнай унівэрсытэту, мусіць пракамэнтаваць ініцыятыву студэнтаў. Пазьней у суполцы МДЛУ Ўкантакце зьявілася паведамленьне з подпісам «рэктарат».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ