Назіральнікі за правамі зьняволеных таксама без правоў. Якія праблемы ў зьняволеньні найчасьцей адзначаюць самі вязьні?
Барыс Бухель з Магілёўскага праваабарончага цэнтру ўваходзіць у грамадзкую назіральную камісію пры ўправе юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму. Гэта адзіная з 6 абласных камісій у Беларусі, куды ўлады дапусьцілі прадстаўніка незалежнай праваабарончай арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каб дабіцца сонечнага сьвятла ў турэмных камэрах, праваабаронцы падалі ў суд на МУСЛетась яму ўдалося правесьці ананімнае анкетаваньне вязьняў Магілёўскай калёніі.
Вязьні найбольш скардзіліся на:
- малыя заробкі на вытворчасьці,
- дрэнную ваду,
- перанаселенасьць,
- недахоп харчаваньня,
- цяжкасьці ў атрыманьні добрай мэдычнай дапамогі, асабліва ад стаматоляга,
- немагчымасьць працягнуць вучобу ў ВНУ.
Кейсы Жамчужнага і Багданава
Аўтары маніторынгу нагадалі пра некалькі кейсаў, якія лічаць відавочным парушэньнем правоў вязьняў. Гэта справа праваабаронцы Міхаіла Жамчужнага, які за 2 апошнія гады адседкі ў калёніі № 9 у Горках 500 дзён адбыў у карцэры і 65 разоў нібыта парушаў рэжым.
У канцы 2019 году Міхаіл Жамчужны, паводле праваабаронцаў, чарговым разам стаў ахвярай правакацыі, накіраванай на прыніжэньне яго годнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Жамчужны за два гады правёў 500 дзён у штрафным ізалятарыДругі кейс — справа вязьня жодзінскай турмы № 8 Алега Багданава, які памёр у зьняволеньні ў 2016 годзе. Адна з вэрсій сьмерці Багданава — злачыннае неаказаньне супрацоўнікамі турмы дапамогі хвораму вязьню. Як адзначаюць праваабаронцы, расьсьледаваньне справы прайшло з парушэньнямі закону.
На пачатку 2020 году пракуратура Менскай вобласьці пастанавіла правесьці новае расьсьледаваньне сьмерці ў жодзінскай турме Алега Багданава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды тэлефон падзела, с...ка?» 5 гучных гісторыяў аб гвалце, у якім абвінавачвалі сілавікоўСярод рэкамэндацый праваабаронцаў па паляпшэньні сытуацыі ў беларускіх вязьніцах ёсьць і такая:
«Скаргі на катаваньні і жорсткае, бесчалавечнае, прыніжальнае абыходжаньне расьсьледаваць незалежнаму органу з забесьпячэньнем гарантый правоў і недатыкальнасьці зьняволеных».