Пра гэта Свабодзе паведаміў праваабаронца Алег Воўчак. Ён атрымаў адпаведнае апавяшчэньне са Сьледчага камітэту за подпісам начальніка аддзела, сьледчага Юрыя Вараўкі.
Згодна з паведамленьнем СК, прыпыненае папярэдняе расьследаваньне па справе Захаранкі адноўлена 18 сьнежня — праз 2 дні пасьля рэзананснага інтэрвію Deutsche Welle, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.
Паводле Алега Воўчака, хутчэй за ўсё, падставай для аднаўленьня крымінальнай справы аб зьнікненьні Захаранкі зьявіліся ўласна заявы Гараўскага у СМІ, зварот «фізычнай асобы, якая не хавалася за маскамі і прадставілася». Пасьля вялікага рэзанансу, які набылі гэтыя заявы, пасьля шматлікіх камэнтароў праваабаронцаў Сьледчы камітэт вымушаны быў аднавіць справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто, як і чаму? 20 гадоў таму выкралі экс-міністра ўнутраных справаў ЗахаранкуПа любой інфармацыі ў СМІ ня абавязкова чакаць заявы ці хадайніцтва сваякоў, а ў заяве Гараўскага сапраўды былі важкія абвінавачаньні і вельмі цікавая інфармацыя, якую трэба правяраць, адзначае праваабаронца.
«Ім таксама трэба далучыць гэты відэазапіс Deutsche Welle да справы і разьбірацца з заявамі, агучанымі ў інтэрвію. Калі там паклёп, Сьледчы камітэт абавязаны зьвяртацца ў праваахоўныя органы і пісаць, што гэта паклёп, інфармацыя не пацьвердзілася — гэта цэлы працэс», — сказаў Алег Воўчак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Якія яны палітыкі?» Лукашэнка ўпершыню пракамэнтаваў прызнаньні пра забойства зьніклых апазыцыянэраўПраваабаронца мяркуе, што аўтаматычна прыпыненыя справы аб выкраданьні Анатоля Красоўскага і Дзьмітрыя Завадзкага таксама хутка будуць адноўленыя. Хадайніцтвы ў Сьледчы камітэт аб аднаўленьні папярэдняга сьледзтва падавалі сваякі зьніклых Сьвятлана Завадзкая і Ірына Красоўская 23 і 22 сьнежня адпаведна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дастаткова двух тыдняў, каб справа лягла на стол суду». Пра што казалі на дыскусіі пра сьведчаньні СОБРаўца Гараўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Алкаева да Шэймана. Сьпіс ключавых асобаў у справе зьніклых ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны прайгралі», — былы сьледчы Алег Воўчак пра заявы Паўлічэнкі і вэтэранаў спэцназуШто важна ведаць пра зьнікненьне беларускіх палітыкаў
- 7 траўня 1999 году быў выкрадзены і імаверна забіты былы міністар унутраных справаў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.
- 16 верасьня 1999 году зьніклі бязь зьвестак былы старшыня Цэнтравыбаркаму і віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі Віктар Ганчар, які рыхтаваў імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку, і ягоны сябра, бізнэсоўца Анатоль Красоўскі. Пазьней на менскай вуліцы Фабрычнай, дзе меркавана адбылося выкраданьне, былі знойдзеныя аскепкі аўтамабільнага шкла і сьляды крыві.
- Прадстаўнікі беларускай апазыцыі, родныя зьніклых і міжнародная супольнасьць лічаць, што яны былі выкрадзеныя па палітычных матывах. У датычнасьці да іх зьнікненьняў падазраюцца Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта), Уладзімер Навумаў (былы міністар унутраных спраў), Юры Сівакоў (займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзьмітры Паўлічэнка (на той момант камандзір брыгады спэцназу ўнутраных войскаў МУС), адносна якіх з 2004 году дзейнічаюць санкцыі Эўразьвязу і ЗША.
- У верасьні 2004 году Аляксандар Лукашэнка ахарактарызаваў Шэймана, Навумава, Сівакова і Паўлічэнку – як «самых сумленных, надзейных, адданых народу й дзяржаве людзей».
- На пачатку 2019 году Сьледчы камітэт паведаміў аб прыпыненьні расьсьледаваньня спраў аб зьнікненьні Захаранкі, Ганчара і Красоўскага. У сьнежні 2019 году справу аб зьнікненьні Захаранкі аднавілі.
- 16 сьнежня 2019 году нямецкае выданьне Deutsche Welle апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.
- 24 сьнежня 2019 году ў інтэрвію «Эхо Москвы» Лукашэнка заявіў, што ніхто акрамя яго ня мог даць каманду аб выкраданьні і забойстве палітыкаў, а ён «ніколі ў жыцьці не аддаваў такую каманду» і ня дасьць цяпер. Ён запытаў, навошта яму было б такое патрэбна і «што зьмянілася, калі ў Беларусі ня стала двух ці трох чалавек», і дадаў, што «Дзіма Завадзкі з-за Чачні Шарамета загінуў». Лукашэнка зьвязаў заявы Гараўскага з тым, што «заўтра прэзыдэнцкія выбары».
- 19 верасьня 2023 году ў Швайцарыі ў крымінальным судзе у Санкт-Галене пачаўся працэс Юрыя Гараўскага па справе аб зьнікненьнях апанэнтаў Лукашэнкі. Суд стаў прэцэдэнтам.
- Акруговы суд горада Роршах (кантон Санкт-Гален, Швайцарыя) апраўдаў Юрыя Гараўскага па абвінавачваньні ў гвалтоўных зьнікненьнях, нягледзячы на тое, што ён публічна і некалькі разоў прызнаваўся ў выкраданьні і забойствах Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага — трох выдатных дзеячаў апазыцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі — у Беларусі ў 1999 годзе.
Публікацыі па тэме:
Што былы спэцназавец расказаў пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі. Сьцісла
Ад Алкаева да Шэймана. Сьпіс ключавых асобаў у справе зьніклых
Як выглядае месца магчымага забойства Ганчара і Красоўскага пад Бегамляй. ФОТА
«Небясьпечна. Вельмі». Што менчукі кажуць пра зьніклых Ганчара, Захаранку і Красоўскага. ВІДЭА
Ад «яму можна верыць» да «расейскага ўкіду». Рэакцыі на сэнсацыйнае прызнаньне ў забойстве апазыцыянэраў
«Машына была на глыбіні аднаго мэтра». Як у 2001 годзе раскапалі джып Красоўскага
Гараўскі адказаў Паўлічэнку, — удзельнік падрыхтоўкі фільму пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі
Каму выгадны фільм пра ўдзельніка «эскадрону сьмерці» і ці ёсьць у ім «расейскі сьлед»?
Сьледчы, які расказаў пра «эскадроны сьмерці», ня верыць сэнсацыйным прызнаньням былога спэцназаўца
Спэцназаўца, які расказаў пра забойствы апазыцыянэраў, паказвалі на БТ 20 гадоў таму. Архіўнае відэа