15 верасьня Папа Францішак павітаў абмен зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй, які адбыўся на мінулым тыдні.
«Дарагія браты і сёстры, на мінулым тыдні адбыўся доўгачаканы абмен палоннымі паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Ўкраінай. Я рады за вызваленых, якія змаглі абняць сваіх самых дарагіх людзей, і не перастаю маліцца за хуткае ўрэгуляваньне канфлікту і за трывалы мір на Ўсходзе Украіны », — цытуе пантыфіка партал VaticanNews.
Паведамляецца, што з такімі словамі Папа зьвярнуўся да пілігрымаў, якія сабраліся на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абмен вязьнямі адбыўся — што далей?7 верасьня 35 украінцаў, затрыманых Расеяй, вярнуліся ва Украіну ў рамках абмену, а 35 грамадзян Расеі і Ўкраіны, якіх судзілі ва Украіне за розныя крымінальныя злачынствы, былі перададзеныя ў Расею.