За першае паўгодзьдзе 2019 году ў Беларусі асудзілі за карупцыйныя злачынствы 463 чалавек, паведамляе Вярхоўны суд. Гэта амаль столькі ж, колькі было за першую палову мінулага году — тады засудзілі 488 карупцыянэраў.
- Сёлета палову карупцыянэраў асудзілі на зьняволеньне — за краты трапілі 206 асобаў.
- У 145 асуджаных канфіскавалі маёмасьць.
- 116 аштрафавалі (для 17 гэта было асноўнае пакараньне).
- 329 былі пазбаўленыя права займаць пэўныя пасады (для 23 гэта было асноўным пакараньнем).
- 21 пазбавілі вайсковага ці спэцыяльнага званьня.
141 чалавека асудзілі за атрыманьне хабару паводле арт. 430 КК; 91 — за даваньне паводле арт. 431; 125 — за крадзеж праз злоўжываньне паўнамоцтвамі паводле арт. 210; 49 — за злоўжываньне ўладай паводле арт. 424; 36 — за перавышэньне паўнамоцтваў паводле арт. 426; 14 — за перавышэньне, злоўжываньне або бязьдзеяньне паводле арт. 455; 6 — за бязьдзеяньне паводле арт. 425. Толькі адзін чалавек быў асуджаны за пасярэдніцтва паводле арт. 432.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыгадаў, што абяцаў перамагчы карупцыю яшчэ ў 1994 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз 25 год ён заўважыў, што ў краіне няма правасудзьдзя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тут няма нічога лішняга», — старшыня Вярхоўнага суду апраўдаў будынак з крышталём і пазалотай