Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Карупцыі няма». Міліцыя скончыла праверку парушэньняў на рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства ўнутраных справаў ня выявіла карупцыйнага складніку ў парушэньнях, дапушчаных падчас рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. Вынікі алімпіяды анулявалі. Датычных да парушэньняў звольнілі ці пазбавілі прэміі.

Што адбылося?

У красавіку ў Міністэрства адукацыі і Tut.by зьвярнуўся 11-клясьнік зь Ліды Ігнат Ільюшонак, які 6 гадоў удзельнічаў у алімпіядах па геаграфіі. Ён некалькі разоў заўважаў, што пэўныя ўдзельнікі алімпіяды ведаюць адказы на заданьні яшчэ да пачатку алімпіяды. Паводле Ільюшонка, сёлета аркушы з алімпіяднымі заданьнямі фінальнага этапу патрапілі да яго за некалькі тыдняў да алімпіяды.

У Мінадукацыі парушэньні пацьвердзілі і папрасілі Генпракуратуру даць прававую ацэнку вінаватых.

Міліцыя не знайшла карупцыі

Паводле прадстаўнікоў МУС, адзін з распрацоўшчыкаў заданьняў праводзіў кансультацыю для настаўнікаў па падрыхтоўцы да алімпіяды. Пасьля гэтага ён сустрэўся з дзьвюма настаўнікамі, з адным зь якіх сябраваў. Падчас размовы аўтар заданьняў паведаміў асобныя тэмы, па якім рыхтаваў свой блёк заданьняў і яны тэарэтычна маглі ўвайсьці ў алімпіяду. Пры гэтым распрацоўшчык заданьняў даваў расьпіску аб неразгалошваньні зьвестак. Пасьля настаўнік запісаў пачутае і перадаў свайму вучню, той падзяліўся зь іншымі вучнямі.

Паводле МУС, карупцыйнага складніку ў дзеяньнях выкладчыкаў і настаўнікаў няма. Таксама адсутнічаюць прыкметы крымінальнага артыкула 375 за наўмыснае разгалошваньне службовай таямніцы, бо:

  • няма забароны на кансультацыі з абмеркаваньнем магчымых тэмаў алімпіядных заданьняў актамі Мінадукацыі;
  • зьвесткі пра падрыхтаваныя ў блёках пытаньні не адносяцца да камэрцыйнай і службовай таямніцы.

Ігнат Ільюшонак вынікамі праверкі не задаволены.

«Няўзброеным вокам было бачна, што гэта карупцыя. А тры месяцы праверак гэтага ня выявілі. Нават мінаючы ў баку недавер да МУС, як можна казаць, што пытаньні і блёкі не зьяўляюцца службовай таямніцай? Па такой лёгіцы можна адразу ўсё і ўсім казаць, ніхто ж не патрапіць пад Крымінальны кодэкс», — патлумачыў сваю пазыцыю Ільяшонак.

Дамагацца перагляду рашэньня выпускнік ня будзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG