Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мёрах за хабар судзяць міліцыянта, які раней запэўніваў, што на Мёршчыне хабару не бяруць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Віцебску паводле некалькіх „карупцыйных“ артыкулаў Крымінальнага кодэксу​ судзяць супрацоўніка Мёрскага РАУС Аляксандра Літвінава, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Былога старшага апэратыўнага ўпаўнаважанага аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі абвінавачваюць:

  • у атрыманьні хабару (ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі),
  • у бязьдзейнасьці службовай асобы (ч. 2 арт. 425 КК)
  • у перавышэньні службовых паўнамоцтваў з карысьлівых мэтаў (частка 2 арт. 426 КК).

«Справа ўжо даўно ў вядзеньні абласнога суду. Разглядаецца яна ў закрытым судовым пасяджэньні», — паведаміла афіцыйная прадстаўніца Віцебскага абласнога суду Натальля Платоненка.

Падрабязнасьці арышту Літвінава невядомыя.

Характэрна, што яшчэ ў канцы мінулага году ён даваў інтэрвію мясцовай газэце, дзе апісваў сытуацыю з карупцыяй у рэгіёне:

«Такія злачынствы, як атрыманьне або даваньне хабару, больш уласцівыя буйным гарадам. На Мёршчыне падобных фактаў у апошнія гады ня выяўлена», — прыводзіць словы Літвінава раённая газэта «Міёрскія навіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG