Лукашэнка паедзе ў Крупскі раён — адзіны ў Менскай вобласьці, дзе ён ня быў за 25 год улады

Ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка кантралюе хаду ўборкі ўраджаю ў Менскім раёне, 2018 год

Аляксандар Лукашэнка пераблытаў Крупкі і Капыль. Пра «грубую памылку» распавялі 21 жніўня ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў.

У вячэрнім выпуску перадачы «Панарамы» на першым канале Беларускага тэлебачаньня вядоўца паведаміла, што на тэлеканал паступіла важнае ўдакладненьне ад самога Лукашэнкі.

Выступаючы 21 жніўня ў Іўі, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра намер наведаць аддаленыя раёны ў кожнай вобласьці, пры гэтым ён агаварыўся: адносна Менскай вобласьці гаворка ішла не пра Капыльскі, а пра Крупскі раён.

«Праглядаючы выпуск дзённых навінаў на адным з тэлеканалаў, прэзыдэнт заўважыў сваю памылку і, назваўшы яе грубай, даручыў нам яе выправіць», — паведамілі на канале Беларусь 1.

Крупскі раён — адзіны ў Менскай вобласьці, куды за 25 гадоў улады ні разу не прыяжджаў Лукашэнка. Агулам у Беларусі 16 раёнаў, дзе ніколі яго ня бачылі. Пра гэта Свабода пісала ў сэрыі матэрыялаў «Дзе не ступала нага Лукашэнкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 16 раёнаў Беларусі, дзе Лукашэнка ні разу ня быў за 25 гадоў улады
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найбяднейшы рэгіён, адкуль паходзіць самы папулярны палітык Беларусі ХХ стагодзьдзя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можа, баіцца чаго?» Рэпартаж з раёну, дзе 80% жыхароў называюць сябе палякамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лепш не пішыце, за гэтым стаяць высокія людзі». Рэпартаж з той Шклоўшчыны, дзе Лукашэнку бачылі толькі ў тэлевізары

А ці добра вы разьбіраецеся ў геаграфіі Беларусі? Прайдзіце наш тэст на веданьне гарадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэст: Наколькі добра вы ведаеце беларускія гарады?