Дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» паведаміў пра чарговае павышэньне цэн на аўтамабільнае паліва, якое адбудзецца 21 красавіка.
«Па стане на 19 красавіка з пачатку 2019 года цана расейскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырасла на 19,4%, а розьнічныя цэны на маторнае паліва — у сярэднім на 5,2%, што не кампэнсавала росту выдаткаў НПЗ на набыцьцё сыравіны», — гаворыцца ў паведамленьні канцэрну, якое цытуе БелаАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліва на запраўках ізноў падаражэе«У гэтых умовах у адпаведнасьці з прынятай канцэрнам палітыкай стрымліваньня цэн на аўтамабільнае паліва розьнічныя цэны на АЗС з 21 красавіка 2019 году павялічваюцца на 1 капейку», — дапоўнілі ў «Белнафтахіме».
Кошт бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1,52 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 1,63 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 1,84 рубля, ДП — 1,63 рубля.
Гэта ўжо дзявятае падаражаньне паліва ў Беларусі з пачатку году. Апошні раз кошт паліва павялічылася 14 кастрычніка — таксама на адну капейку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не толькі бэнзін. У Беларусі падаражэлі паслугі поштыКіраўніцтва шасьці сетак аўтазаправачных станцый зьвярнулася да першага віцэ-прэм’ера Ігара Ляшэнкі з просьбай усталяваць аптовыя і розьнічныя цэны на паліва на ўзроўні, які б не прыводзіў да стратнай дзейнасьці АЗС. Ліст падпісалі кіраўнікі сетак АЗС «РН-Захад», «Лукойл-Беларусь», «Юнайтэд Компані», «Астотрэйдынг», «Татбелнафтапрадукт», «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт».
На думку аўтараў ліста, рызыка банкруцтва вымусіць удзельнікаў рынку «праводзіць скарачэньне выдаткаў, якое з высокай ступеньню верагоднасьці прывядзе да дэградацыі стану АЗС і нафтабаз ва ўсіх адносінах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі цэны на аўтамабільнае паліва пачалі падвышаць штотыдзеньУ сувязі з гэтым аўтары ліста просяць першага віцэ-прэм’ера даць даручэньне і разабрацца ў сытуацыі, якая склалася, пасьля чаго «гарманізаваць узроўні аптовых і розьнічных цэн на нафтапрадукты» з тым, каб забясьпечыць «устойлівае разьвіцьцё збытавых сетак АЗС».
Розьнічныя цэны на нафтапрадукты ў Беларусі рэгулююцца заканадаўствам. У сувязі з гэтым раней паміж апэратарамі АЗС і беларускімі ўладамі ўжо ўзьнікалі канфліктныя сытуацыі, якія тычацца цэнаўтварэньня на ўнутраным рынку нафтапрадуктаў.