«Белнафтахім» паведаміў аб чарговым павышэньні цэн на аўтамабільнае паліва, якое адбудзецца 14 красавіка.
«Па стане на 12 красавіка павялічыўся разрыў паміж рэзкім ростам кошту нафты і паступальным зьмяненьнем цэн на аўтамабільнае паліва на АЗС Беларусі. З пачатку 2019 года кошт расійскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырасла на 19,5%, а розьнічныя цэны на маторнае паліва — у сярэднім на 4,5%,», — гаворыцца ў паведамленьні канцэрна.
Цана бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1,51 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 1,62 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 1,83 рубля, ДТ — 1,62 рубля.
Гэта ўжо восьмае падаражаньне паліва ў Беларусі з пачатку года. Апошні раз кошт паліва павялічыўся 7 красавіка — таксама на адну капейку.