Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не толькі бэнзін. У Беларусі падаражэлі паслугі пошты


А таксама стацыянарнай тэлефоннай сувязі.

З 16 сьнежня ў Беларусі павышаюцца цэны на тэлефонную і паштовую сувязь. Папярэдні рост коштаў у гэтай галіне адбыўся ў сьнежні 2015 года. Зараз падвышэньне тарыфаў складзе ад 7,3% да 9,6%.

Перасылка простай паштовай карткі, ліста, бандэролі вагой да 20 грамаў даражэе з 16 сьнежня на 6 капеек. Перасылка кожных наступных 20 грамаў паштовых адпраўленьняў — на 1 капейку. Раней тарыфы на паштовыя паслугі падвышаліся ў сакавіку 2017 года.

Кошты на абанэнцкую плату за стацыянарны тэлефон у месяц для фізычных асоб вырасьлі на 27 капеек. Плата за мясцовыя тэлефонныя злучэньні — на 0,05 капейкі за хвіліну, за міжгароднія — на 0,1 капейкі за хвіліну.

Як ужо паведамлялася, 16 сьнежня ў Беларусі таксама падаражэла аўтамабільнае паліва. Рост коштаў склаў 1 капейку за кожны літар. Гэта ўжо 27 падаражаньне паліва за год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG