Дэпутат Марзалюк патлумачыў сваю рэакцыю на зварот Лукашэнкі

Ігар Марзалюк

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк патлумачыў радыё «Говорит Москва» сваю рэакцыю падчас звароту Аляксандра Лукашэнкі да Нацыянальнага Сходу і беларускага народу.

«У кожнага свой тэмпэрамэнт, у кожнага свае эмоцыі. Я эмацыйна ўспрыняў, так. Што зробіш, экстравэрт, нікуды не падзенесься, які ёсьць», — сказаў Марзалюк.

Марзалюк адзначыў, што на словы Лукашэнкі «была пазытыўная рэакцыя ўсёй залі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што беларусы ў сацсетках пісалі пра зварот Лукашэнкі