На велікоднай прэс-канфэрэнцыі 16 красавіка ў Менску кіраўнік каталіцкай царквы Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў спачуваньні францускаму народу і каталікам, арцыбіскупу Парыжа. Герарх заклікаў маліцца за аднаўленьне катэдры Нотр-Дам, піша Catholic.by.
Кандрусевіч назваў пажар у саборы Парыскай Божай Маці «вялікай трагедыяй», а сам храм — сымбалем гораду і хрысьціянства.
«Дзякуй Богу, што часткова сьвятыню ўдалося ўратаваць, што засталіся цэлымі шмат мастацкіх каштоўнасьцяў, рэліквій, у тым ліку і цярновая карона Езуса Хрыста», — сказаў Кандрусевіч.
У Парыжы 15 красавіка часткова згарэў сабор Парыскай Божай Маці, унікальны помнік архітэктуры, якому 850 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 15 беларускіх «Нотр-Дамаў», разбураных камуністамі. ФОТА