Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, шоўмэн Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы весьці перамовы з Уладзімірам Пуціным, у эфіры тэлеканалу «Ўкраіна» 7 красавіка.
«Ахвяраваць тэрыторыямі і людзьмі мы ня будзем ніколі, — казаў Зяленскі пра перамовы з Пуціным. — Цэласнасьць Украіны павінна быць пастаяннай. Гэта ня толькі ў Канстытуцыі Ўкраіны, гэта ў сэрцы кожнага нармальнага чалавека, кожнага грамадзяніна Ўкраіны», — заявіў Зяленскі ў інтэрвію тэлеканалу «Украіна» ўвечары 7 красавіка.
Кандыдат разважаў, што пытаньне спыненьня вайны на ўсходзе Ўкраіны трэба вырашаць шляхам перамоваў з Крамлём (ён казаў, калі «вайна з Расеяй, таму трэба размаўляць з Расеяй») пры пасярэдніцтве Захаду.
«Трэба працягваць менскі працэс, — заявіў Зяленскі. — Але гэты менскі фармат трэба рэфармаваць».
Акрамя таго, ён выступіў за працяг курсу на эўрапейскую інтэграцыю Ўкраіны і за курсу на ўступленьне ў Паўночнаатлянтычны альянс. Такі курс у лютым зацьвердзіла Вярхоўная рада Ўкраіны на прапанову дзейнага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крым, вайна і годнасьць. 25 адказаў Зяленскага на пытаньні Свабоды«Гэты курс эўраінтэграцыі, курс у Эўропу Ўкраіна даўным-даўно выбрала, і ніхто не зьбіраецца мяняць гэты курс, натуральна», — тлумачыў Зяленскі.
Пра NATO ён казаў, што выступае за альянс «асабіста як грамадзянін Украіны».
«Але каб уступіць у NATO, усё ж такі гэта запісана ў нашай праграме, мы павінны людзям растлумачыць, што гэта ня нейкі алігатар, які сапраўды хоча праглынуць нас, Украіну, — разважаў Зяленскі. — Што гэта сапраўды бясьпека – бясьпека краіны. Але трэба дагрукацца да кожнага чалавека, які жыве на ўсходзе Ўкраіны. На захадзе ўсё ведаюць пра гэта, усе за курс у NATO, але, натуральна, дагрукацца да кожнага ўкраінца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парашэнка прапанаваў Зяленскаму дату дэбатаў на стадыёнеПаводле афіцыйных вынікаў першага туру прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, Зяленскі набраў 30,24% галасоў і заняў першае месца. Дзейны прэзыдэнт Парашэнка набраў 15,95% галасоў і заняў другое месца. Другі тур з іхным удзелам пройдзе 21 красавіка.