Кандыдат у прэзыдэнта і дзейны кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка заклікаў кандыдата Ўладзіміра Зяленскага прыйсьці на дэбаты на Алімпійскім стадыёне ў Кіеве 14 красавіка.
Пра гэта Парашэнка заявіў вечарам 7 красавіка ў эфіры тэлеканала «Украіна».
ЦВК Украіны падвёў афіцыйныя вынікі першага тура выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Кандыдат ад партыі «Слуга народу» Уладзімір Зяленскі атрымаў 30,24% галасоў, дзеючы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка — 15,95%.