На мінулым тыдні ў Менску прайшло паседжаньне праўленьня Беларускага саюзу архітэктараў і паседжаньне Рады галоўных архітэктараў абласьцей. На што скардзіліся архітэктары, расказаў Tut.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры Менску на год забаранілі будаваць хмарачосы. Прынамсі на годСьцісла:
- у Менску за апошні час шмат чаго збудавана з грубымі парушэньнямі горадабудаўнічых прынцыпаў;
- ігнаруецца маштаб забудовы і навакольны ляндшафт, таму нават таленавітыя архітэктары праектуюць недарэчныя аб’екты;
- Саюз архітэктараў «ніхто не пытае», «пасьля ставяць перад фактам»;
- архітэктарам даводзіцца «праектаваць пад тую зямлю, якую нарэзалі бязь іхнага ўдзелу»;
- галоўныя архітэктары гарадоў ня маюць паўнамоцтваў на прынцыповыя рашэньні — існуюць нібы для таго, каб на іх «павесіць усе грахі і спытаць, куды ж вы глядзелі»;
- калі інвэстар хоча будаваць нешта ў Менску, то ідзе з эскізам не да галоўнага архітэктара гораду, а «наверх», і, калі там пагаджаюцца, галоўны архітэктар ня можа пярэчыць наймальніку;
- менавіта архітэктараў на пасадах галоўных архітэктараў практычна не засталося: у выканкамах гэтыя пасады займаюць «будаўнікі або камунальнікі»;
- і яны падпарадкаваныя выканаўчай уладзе на месцах, а не Міністэрству архітэктуры.
Свае нараканьні і прапановы Беларускі саюз архітэктараў зьбіраецца абмеркаваць зь міністрам архітэктуры і зь віцэ-прэм’ерам.
У якасьці кепскіх прыкладаў забудовы згадваліся бізнэс-цэнтар на Кастрычніцкай плошчы на месцы разбуранага музэю Вялікай Айчыннай вайны, праект гістарычнага музэю на праспэкце Пераможцаў. У матэрыяле Tut.by таксама двойчы публікуецца фота «спрэчнага» гмаха ля Траецкага прадмесьця, вядомага як «дом Чыжа», а таксама від на стары горад са «спрэчным» Палацам рэспублікі і новай забудовай вуліцы Зыбіцкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 самых праблемных будоўляў Менску. Што рабіць, калі ваш двор ці парк забудоўваюць