Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў зрабіць Беларусь прыгожай, «каб яна была ўся ў кветках і зеляніне»


Аляксандар Лукашэнка падчас візыту ў Індыю, 12 верасьня 2017 году
Аляксандар Лукашэнка падчас візыту ў Індыю, 12 верасьня 2017 году

На нарадзе па рэгіянальным разьвіцьці Аляксандар Лукашэнка абвясьціў 2019 год «годам навядзеньня парадку», піша БелТА.

Аляксандар Лукашэнка загадаў «навесьці парадак» у краіне, «каб яна была ўся ў кветках і зеляніне», каб «на кожным пятачку былі высаджаныя дрэвы». Ён растлумачыў загад тым, што «гэта здароўе людзей у рэшце рэшт, гэта нашая візытоўка».

Таксама Лукашэнка нагадаў, што раней загадваў высаджваць дрэвы і кусты ўздоўж дарогаў, каб можна было менш абкошваць прыдарожныя палосы. Ён загадаў узяць справу пад кантроль, «пакуль гром не грымнуў».

Матолька прасіў не саджаць чэзлыя дубцы

На сайце Petitions.by у канцы мінулага году было сабрана больш за 700 подпісаў пад зваротам аб забароне высаджваць у Менску слабыя і тонкія дрэвы, якія не прыжываюцца і хутка гінуць. Менскія дэпутаты абяцалі разглядзець просьбу не саджаць дрэвы, ніжэйшыя за 1,3 м і танчэйшыя за 25 см у абхопе. Аўтар пэтыцыі Антон Матолька яшчэ да атрыманьня адказу пісаў, што чакае простай «адпіскі», але будзе займацца тэмай надалей.

За год да таго Лукашэнка абурыўся неабгрунтаваным высяканьнем дрэваў і канфліктамі з насельніцтвам, якія праз гэта ўзьнікаюць.

«Гэта вы ў сябе ў двары сьпілуйце векавых дрэў і пасадзіце там дрэва з кукіш, і якая будзе ад гэтага карысьць?.. Трэба спыніць гэты разбой!» — казаў Лукашэнка год таму.

Матолька тады казаў Свабодзе, што яму «хацелася б верыць» у тое, што словы Лукашэнкі нешта зьменяць. Але высечка старых дрэваў і пасадкі замест іх таго, што актывіст называе «дубцамі», не спыніліся пасьля той заявы Лукашэнкі — як не спыніліся і канфлікты менчукоў зь «Зелянбудам».

Тым часам паркаў і сквэраў у Менску на 38% менш за норму. І дасягаць нормы не зьбіраюцца: трэба 21 м² зялёных зонаў на чалавека, цяпер 13 м², а ў плянах толькі давядзеньне паказьніка да 17,8 м².

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG