Нямецкі гурт Rammstein выпусьціў першы за 7 гадоў музычны кліп. Відэа зьнятае на песьню «Deutschland» з анансаванага на травень альбому. Трэйлер кліпу выклікаў рэзкую крытыку ў Нямеччыне за эксплюатацыю тэмы Галакосту, піша Нямецкая хваля са спасылкай на выданьне Bild.
У тызэры кліпу бачна, як удзельнікі гурту ў турэмных робах стаяць на пласе; на грудзях аднаго зь іх — жоўтая шасьціканцовая зорка, якой у нацысцкай Нямеччыне адзначалі габрэяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падбярэскі: Трэба падзякаваць Чаргінцу за раскрутку RammsteinУпаўнаважаны фэдэральнага ўраду па барацьбе з антысэмітызмам Фэлікс Кляйн назваў відэа «нясмачнай эксплюатацыяй свабоды творчасьці». Былая кіраўніца Цэнтральнай рады габрэяў у краіне Шарлота Кнаблох заявіла, што музыкі «перайшлі чырвоную лінію», «інструмэнтызуючы і прымяншаючы Галакост».
У поўнай вэрсіі кліпу, якая выйшла 28 сакавіка, на грудзях удзельнікаў гурту акрамя жоўтай зоркі нанесеныя трыкутнікі, якімі ў нямецкіх канцлягерах адзначалі розныя катэгорыі вязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Rammstein абвясьціў тур па Эўропе з альбомам, які запісвалі ў МенскуГурт пакуль ніяк не адказаў на крытыку. Заплянаваны на травень студыйны альбом стане першым у Rammstein амаль за 10 гадоў.