Госьцем ранішняга эфіру “Свабоды” быў музычны крытык Зьміцер Падбярэскі. Вось як ён адказаў на пытаньне, чым пагражае рэпутацыі Беларусі, як гастрольнай краіны магчымая адмена канцэрту Rammstein?
"Нічым не пагражае акрамя таго, што выйграе сам Rammstein, таму што па ўсім сьвеце пройдзе такая рэкляма -- адзіны гурт, які забаранілі ў Беларусі. А Rammstein толькі выйграе ад гэтага за кошт продажу дыскаў, за кошт папулярнасьці. Адназначна. Таму, як напісаў мой сябра блогер Ліпковіч, трэба проста падзякаваць спадару Чаргінцу і ўсім сябрам гэтага савету за выдатную раскрутку гэтага гурту".