Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе музыкі “Рамштайна” атрымалі беларускія візы


Пра гэта заявіў амбасадар Беларусі ў Бэрліне Андрэй Гіро. Кіраўнік беларускай дыпляматычнай місіі назваў “спэкуляцыямі” паведамленьні ў нямецкіх СМІ пра “нібыта забарону выступу гэтай групы ў Менску”. Паводле ягоных слоў, “прыватнае меркаваньне” стала ў Нямеччыне нагодай, каб “выставіць ягоную радзіму ў нэгатыўным сьвятле” .

Паводле амбасадара, усе музыкі нямецкай групы ўжо атрымалі беларускія візы.

У самім “Рамштайне” ніяк не камэнтуюць чуткі пра забарону канцэрту ў Менску — “мы даведаліся пра гэта толькі са СМІ”. Ад арганізатараў групе вядома, што канцэрт адбудзецца 7 сакавіка на “Мінск-Арэне” і што квіткі практычна ўсе прададзеныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG