Каб пазьбегнуць цісканіны на ўваходзе ў арэну, міліцыя запрашае прыяжджаць да комплексу як мінімум за гадзіну. Паказальна, што пры гэтым настойліва рэкамэндуецца карыстацца паслугамі грамадзкага транспарту, паколькі прылеглая паркоўка разьлічаная ўсяго на тысячу месцаў. Пра тое, ці будуць па праспэкце Пераможцаў часьцей хадзіць аўтобусы, — не паведамляецца.
Апроч таго, ня будуць дапускацца ў залю мэляманы, якіх западозраць ва ўжываньні алькаголю. З сабой забараняецца праносіць сьпіртовыя напоі, усе віды зброі (разам з імітатарамі і муляжамі), піратэхнічныя і дымавыя сродкі. Давядзецца здаць у багаж грувасткія рэчы. Пад забаронай на канцэрце будуць аматарскія і прафэсійныя фотаапараты і відэакамэры.
Праўда, сапраўдныя прыхільнікі творчасьці «Rammstein» да такога дыскамфорту гатовыя: яшчэ тыдзень таму Грамадзкая рада па маральнасьці на чале з Мікалаем Чаргінцом патрабавала ўвогуле забараніць выступ нямецкага калектыву ў Беларусі, які прапагандуе «гвалт, сэкс і мазахізм».