Грамадзкая рада па маральнасьці была створаная летам 2009 году па прапанове Беларускай праваслаўнай царквы і праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Ачоліў яе Мікалай Чаргінец. 19 лютага Рада прыняла заяву, у якой выступае супраць правядзеньня ў Менску канцэрту ўсясьветна вядомага нямецкага гурту Rammstein. Працытую невялікія фрагмэнты: «Рашэньне везьці ў Менск Rammstein — гэта памылка, якая можа нам дорага абысьціся». Па перакананьні сябраў Рады, «творчасьць групы зьяўляецца непрыхаванай прапагандай гомасэксуалізму, мазахізму і іншых вычварэнстваў, жорсткасьці, гвалту і непрыстойнай лаянкі...»
Музычны крытык, экс-рэдактар «Музыкальной газеты» Алег Клімаў наконт забароны канцэрту Rammstein у Менску выказаў такое меркаваньне:
«Я зь вялікім незадавальненьнем успрыняў бы, калі б такое адбылося і канцэрт забаранілі. Бо ўсё адно, тыя, на каго гэтая музыка разьлічана, яны ведаюць, што гэта за гурт. І для каго яны хочуць забараніць- я не разумею».
У век відэа, інтэрнэту забарона чагосьці — проста глупства, кажа Алег Клімаў. Старшыня Рады па маральнасьці Мікалай Чаргінец распавёў, што Рада паглядзела запісы некаторых канцэртаў:
«Мы ня цэнзары, і не забараніцелі. Але патрабуем, каб тыя, хто запрашае Rammstein, усё ж такі паглядзелі, што за праграма. Таму што па нашых зьвестках, там прапаведуецца брудны сэкс, ненармальна брудны, а таксама садызм, вычварэнствы, гомасэксуалізм, мазахізм».
Квіткі на канцэрт Rammstein, які заплянаваны на 7 сакавіка на новай сцэнічнай пляцоўцы «Менск-Арэна», дарэчы, ужо прададзеныя па вельмі высокіх коштах, таму з забаронай выступу нямецкага гурту могуць быць праблемы. Гэта ня могуць не разумець сябры Рады. Таму Мікалай Чаргінец выказаў у панядзелак ужо крыху іншае меркаваньне: не забарона, а папярэдні прагляд. Інакш кажучы — цэнзура:
«Мы ставім пытаньне, што асобы, якія запрасілі Rammstein, павінны прагледзець папярэдне праграму, каб не дапусьціць зьдзекаў. Мы за тое, каб забараніць тое, што псуе псыхіку моладзі і дзяцей. То бок, калі ў іх усё нармальна — няхай сьпяваюць. Кажуць, у іх праграме іншыя нумары ёсьць, няхай паказваюць творы, якія адпавядаюць нормам маралі, этыкі».
Алег Клімаў:«Я наагул не ўяўляю, як можна дыктаваць такому гурту, як Rammstein, што трэба прыбраць, а што пакінуць, калі ў іх цэльны, выбудаваны спэктакль. Гэта ні ў якім разе не правакацыя, гэта ні ў якім разе ніякія не фашыстоўскія ці нацысцкія сьцягі, гэта іх стаўленьне — нямецкага гурта — да гэтага сьвету. Яны так сябе ставць, і яны, музыкі глядзяць, як мне падаецца, як на іх прарэагуе публіка».
Сёньня Мікалай Чаргінец шукаў падтрымку ў міністра культуры Паўла Латушкі. Праўда, ён не чакаў у прыёмнай, калі яго міністар прыме, як паведамілі некаторыя электронныя СМІ, а зьвязаўся зь ім па тэлефоне:
«Мы са спадаром Латушкам паразмаўлялі пасьля абеду, ён быў вельмі кантактны, ветлівы, і ён з разуменьнем і з усёй сур’ёзнасьцю паставіўся да гэтага. Але шчыра сказаў, што Міністэрства культуры да гэтага ня мае адносінаў».
Маўляў, займаецца арганізацыяй канцэрту Упраўленьне культуры Менгарвыканкаму. І яшчэ адзін фрагмэнт з заявы: «Што будуць рабіць гэтыя нямецкія хлопцы, выступаючы на Менск-Арэне, якая зьяўляецца адным з новых сімвалаў сучаснай Беларусі і якой ганарыцца ўся краіна? І як гэта ўсё суадносіцца са спэцыфікай гістарычнага моманту — 65-годзьдзе Вялікай Перамогі, Вялікі Пост і, нарэшце, сьвята 8 сакавіка»...
Музычны крытык Алег Клімаў выказаў такое меркаваньне:
«Я б наагул усё гэта дазволіў, запусьціў на канцэрт увесь наш урад, нашых дэпутатаў, каб яны маглі паглядзець, наколькі ўсё ж такі сьвет адрозьніваецца ад навязаных абмежаваньняў. Гэта музыка не для іх, гэта музыка для моладзі».
Музычны крытык, экс-рэдактар «Музыкальной газеты» Алег Клімаў наконт забароны канцэрту Rammstein у Менску выказаў такое меркаваньне:
«Я зь вялікім незадавальненьнем успрыняў бы, калі б такое адбылося і канцэрт забаранілі. Бо ўсё адно, тыя, на каго гэтая музыка разьлічана, яны ведаюць, што гэта за гурт. І для каго яны хочуць забараніць- я не разумею».
У век відэа, інтэрнэту забарона чагосьці — проста глупства, кажа Алег Клімаў. Старшыня Рады па маральнасьці Мікалай Чаргінец распавёў, што Рада паглядзела запісы некаторых канцэртаў:
«Мы ня цэнзары, і не забараніцелі. Але патрабуем, каб тыя, хто запрашае Rammstein, усё ж такі паглядзелі, што за праграма. Таму што па нашых зьвестках, там прапаведуецца брудны сэкс, ненармальна брудны, а таксама садызм, вычварэнствы, гомасэксуалізм, мазахізм».
Квіткі на канцэрт Rammstein, які заплянаваны на 7 сакавіка на новай сцэнічнай пляцоўцы «Менск-Арэна», дарэчы, ужо прададзеныя па вельмі высокіх коштах, таму з забаронай выступу нямецкага гурту могуць быць праблемы. Гэта ня могуць не разумець сябры Рады. Таму Мікалай Чаргінец выказаў у панядзелак ужо крыху іншае меркаваньне: не забарона, а папярэдні прагляд. Інакш кажучы — цэнзура:
«Мы ставім пытаньне, што асобы, якія запрасілі Rammstein, павінны прагледзець папярэдне праграму, каб не дапусьціць зьдзекаў. Мы за тое, каб забараніць тое, што псуе псыхіку моладзі і дзяцей. То бок, калі ў іх усё нармальна — няхай сьпяваюць. Кажуць, у іх праграме іншыя нумары ёсьць, няхай паказваюць творы, якія адпавядаюць нормам маралі, этыкі».
Алег Клімаў:
Алег Клімаў: Я б наагул запусьціў на канцэрт увесь наш урад, нашых дэпутатаў, каб яны маглі паглядзець, наколькі ўсё ж такі сьвет адрозьніваецца ад навязаных абмежаваньняў.