Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Майк Пампэо спадзяецца, што неўзабаве ён зможа абвясьціць «дадатковыя захады» для процідзеяньня расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, расказаў ён 27 сакавіка ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.
«На наступным тыдні, я спадзяюся, калі нашыя калегі з NATO будуць у Вашынгтоне, мы зможам абвясьціць чарговую сэрыю дзеяньняў, якія будзем ажыцьцяўляць супольна, каб супрацьпаставіць дзеяньням Расеі ў Крыме і Азоўскім моры», — заявіў Пампэо 27 сакавіка ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.
Сябры NATO зьбяруцца ў Вашынгтоне 4 красавіка, каб адзначыць 70-годзьдзе заснаваньня альянсу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі праз інцыдэнт у Керчанскай пратоцы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША адправілі ў Чорнае мора дэсантны карабель. Для падтрыманьня бясьпекі25 лістапада 2018 тры ўкраінскія вайсковыя караблі спрабавалі ўвайсьці ў Керчанскую пратоку, аднак былі атакаваныя расейскімі памежнымі караблямі. У паветра падымалася і авіяцыя. Украінскія караблі былі захопленыя, а 24 маракі арыштаваныя, іх абвінавацілі ў незаконным перасячэньні мяжы Расеі.
Украіна абвінавачвае Расею ў агрэсіі, адзначаючы, што паводле дамовы абедзьве краіны маюць права свабодна карыстацца Керчанскай пратокай. Арыштаваных маракоў украінскія ўлады лічаць ваеннапалоннымі. Краіны Эўразьвязу неаднаразова заклікалі Маскву вызваліць маракоў, але безвынікова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна патрабуе паставіць на парадак дня перамоваў у Менску вяртаньне Крыму, ліквідацыю «ДНР» і «ЛНР»