У рэйтынгу World Happiness Report за 2019 год, які складае Сетка рашэньняў устойлівага разьвіцьця ААН, Беларусь паставілі на 81-е месца паводле «шчасьлівасьці» сярод 156 краінаў.
Сёлетні рэйтынг улічвае апытаньні 2016–2018 гадоў. У мінулым рэйтынгу Беларусь ставілі на 73-е месца з істотна вышэйшым балам. Сёлета Беларусь абагналі Сэрбія, Таджыкістан, Турэччына і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Gallup-2017: Беларусы — самая неэмацыйная нацыя ў сьвеце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь трапіла ў дзясятку самых неспагадлівых краінаўУ першай дзясятцы самых шчасьлівых краінаў — Фінляндыя, Данія, Нарвэгія, Ісьляндыя, Нідэрлянды, Швайцарыя, Швэцыя, Новая Зэляндыя, Канада і Аўстрыя. Самыя няшчасныя з дасьледаваных — Руанда, Танзанія, Аўганістан, Цэнтральная Афрыканская Рэспубліка і Паўднёвы Судан.
Суседзі Беларусі сёлета занялі такія месцы ў рэйтынгу: Польшча — 40-е, Літва — 42-е, Латвія — 53-е, Эстонія — 55-е, Расея — 68-е, Украіна — 133-е.
На рэйтынг уплывае ня толькі думка мясцовых жыхароў, высьветленая праз апытаньні. Укладальнікі робяць папраўкі на эканоміку, свабоду, сацыяльную падтрымку, якасьць аховы здароўя, карупцыю і «шчодрасьць» (удзел насельніцтва ў ахвяраваньнях на дабрачыннасьць). Таксама ўжываецца «антыпарамэтар», які дасьледчыкі называюць «дыстопіяй»: наколькі дзяржава замінае паляпшэньню кожнага з парамэтраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расеец багацейшы за беларуса на 47 бігмакаў, але жыве горш. Чаму так ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь у гадавых рэйтынгах: ад войска і свабоды да шчасьця і пашпартоў. ІНФАГРАФІКА