Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь рэзка апусьцілася ў рэйтынгу «найлепшых краінаў для жанчынаў»


«Гуканьне вясны» ў Вязынцы, ілюстрацыйнае фота
«Гуканьне вясны» ў Вязынцы, ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскі часопіс US News & World Report склаў чарговы рэйтынг «Найлепшыя краіны для жанчынаў», у якім Беларусь паставілі на 48-е месца.

Рэйтынг складаўся на падставе апытаньняў 9 тысячаў жанчынаў з 80 краінаў, пыталі пра адукацыю, працаўладкаваньне, кар’еру, удзел у палітычным жыцьці і ахову здароўя ў параўнаньні з такімі магчымасьцямі, даступнымі мужчынам.

Найлепшымі краінамі для жанчынаў названыя (ад 1 да 5 месца) Швэцыя, Данія, Канада, Нарвэгія і Нідэрлянды. Найлепшая пазыцыя з суседзяў у Польшчы (22 месца), сьледам ідуць Латвія (29), Літва (34) і Эстонія (35), а таксама Расея (37). Ніжэй за Беларусь з суседзяў толькі Ўкраіна (66).

Беларусь цяпер займае пазыцыю між Пэру і Малайзіяй. Падзеньне на 10 месцаў з 38-га ў мінулым годзе ніяк не тлумачыцца ўкладальнікамі рэйтынгу.

У агульным рэйтынгу «найлепшых краінаў» ад таго ж часопісу Беларусь займае 73 месца з 80 — між Тунісам і Нігерыяй. Гэты агульны рэйтынг улічвае якасьць жыцьця і эканоміку, культурную спадчыну і культурны ўплыў і іншыя парамэтры (ад празрыстасьці ўраду да суб’ектыўнай «сэксуальнасьці» краіны).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG