Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэйтынгу вяршэнства закону Беларусь апярэджвае Ўкраіну і Расею


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь заняла 66-е месца ў глябальным індэксе вяршэнства закону, складзеным у рамках World Justice Project (Праект сусьветнай юстыцыі).

Беларусь набрала ў індэксе 0,52 бала з дыяпазону ад 0 да 1 (1 бал — максымальная прыхільнасьць да вяршэнства закону). З гэтым паказьнікам Беларусь знаходзіцца пасьля Казахстану і перад Малаві.

У параўнаньні зь мінулым годам рэйтынг Беларусі палепшыўся на дзьве пазыцыі.

Сярод суседзяў Беларусі найлепшае месца ў Польшчы — 22-е. Украіна на 77-м, Расея заняла 88-ю прыступку сьпісу. Літва і Латвія ў рэйтынгу не прадстаўлены. Самае моцнае захаваньне законнасьці ў сьвеце: Данія (0,90), далей ідуць Нарвэгія (0,89) і Фінляндыя (0,87).

Індэкс World Justice Project складаецца з улікам васьмі паказьнікаў: абмежаваньні ўрадавых паўнамоцтваў, адсутнасьць карупцыі, адкрыты ўрад, асноўныя правы, парадак і бясьпека, ажыцьцяўленьне нарматыўных актаў, грамадзянскае судаводзтва і крымінальная юрыспрудэнцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG