У Этыёпіі разьбіўся пасажырскі самалёт «Боінг-737», які ляцеў з Адыс-Абэбы ў сталіцу Кеніі Найробі.
На борце авіялайнэра Этыёпскіх авіяліній былі, паводле папярэдніх зьвестак, 149 пасажыраў і 8 членаў экіпажу з 33 краінаў, паведамляе Reuters.
У катастрофе ніхто ня выжыў.
Пакуль невядома, дзе дакладна і пры якіх абставінах разьбіўся самалёт.
Гэта першая сёлета ў сьвеце катастрофа буйнога пасажырскага самалёта, які выконваў рэгулярны рэйс.
Днём раней разьбіўся самалёт у Калюмбіі. Загінулі 14 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Калюмбіі разьбіўся самалёт. 14 чалавек загінулі