Кожны год у нашым цэнтры «Матуля» мы разьбіраем па некалькі справаў падлеткавай цяжарнасьці. Кожны выпадак асобны, не падобны адзін на другі. Але штосьці агульнае ёсьць.
Паводле закону, цяжарнае дзяўчо да 16 гадоў — гэта заўсёды крымінальная справа, якая заводзіцца аўтаматычна. Гэта значыць, што татачка дзіцёнка вылічваецца за некалькі дзён, і, незалежна — каханьне, дурасьць ці гвалт — хлопец парушыў закон і павінен адказаць за парушэньне палавой недатыкальнасьці дзяўчынкі. Гэта ў выпадку, калі хлопцу ўжо ёсьць 18 гадоў, маецца на ўвазе, што ён разумеў, што рабіў. І гэта 2-3 гады турмы. Калі ж хлопцу менш, атрымліваецца — горкія дзеці не разумелі, што рабілі, вопыты ставілі з органамі, і нікога ня пакараюць...
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыкі будуць паведамляць міліцыі пра полавае жыцьцё беларусак да 16 гадоўАле вось іншая карціна, калі цяжарнасьці няма. І няма падазрэньня на гвалт, то нікога не турбуе, што там дзяўчо робіць і ў кампаніі хлопца якога ўзросту. І гэта мне бачылася незразумелым. Таму ўведзеная норма мне здалася проста лягічным завяршэньнем закону. Пытаньне толькі ў тым, як усё гэта будзе на практыцы.
Нашы дзяўчаткі і так баяцца хадзіць да гінэколяга, а тут будзе яшчэ горш, таму што кожная падпадае да падазрэньне. Суіцыдаў на баімся? Людзі бачаць эмацыйную няёмкасьць новай нормы для дзяўчатак, але зусім ня бачаць за ёю тых дарослых мужчын, якія гэтых дзяўчат «пользуют». А наконт хлапцоў што? Яны таксама могуць быць ахвярамі гвалту ці спакушэньня...
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «МУС павінна быць гатовае да трупаў на асфальце» — якая можа быць рэакцыя на «гінэкалягічныя даносы»Памятаю выпадак з 13-гадовай цяжарнай. Яна з групкай такіх жа падлеткаў тусавалася ў менскім гандлёвым цэнтры на фудкорце, там іх і абходжвалі дарослыя дзядзькі пад трыццаць. Па чарзе. І, калі б ня выкідыш, то мужыкоў бы вылічылі і спынілі, а так справа замялася, усё засталося як і раней...
Яшчэ выпадак — 14-гадовую дзяўчыну згвалтаваў наёмны рабочы на дачы, бацькі вырашылі не паднімаць шуму. Ці разрыў вагіны ў дзевачкі ад першай сувязі са студэнтам. Канешне, яна сказала, што ёй дваццаць, а бацькам і ў галаву не прыйшло правесьці з бойфрэндам за гарбатай прафіляктычную размову і высьветліць усё як ёсьць насамрэч. Кровацячэньне ў васьміклясьніцы і рэанімацыя ад забойнай дозы пасьцінора. Дарослыя могуць ня знаць што гэта, але многія школьніцы ведаюць, а некаторыя па тры разы на год п’юць. (Пасьцінор — прэпарат экстрэнннай кантрацэпцыі — РС)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура назвала 8 прычынаў росту выпадкаў пэдафіліі: вінаватыя бацькі, улады, інтэрнэт, ЖЭСыІ тут мне заўсёды цікавая пазыцыя бацькоў. Вельмі часта бацькі не заводзяць справу, хуценька вырашаюць праблему праз аборт, бо самае ім галоўнае, каб было ціха і ніхто не даведаўся. А што там зь дзяўчынай, зь яе годнасьцю, зь яе целам, здароўем, душой — справа дзясятая.
Мяне непакоіць ня новая міліцэйская практыка, мяне непакояць дарослыя, бацькі, якія перакладваюць адказнасьць на ўсіх: заканадаўцаў, школу, гінэколягаў, міліцыю, СМІ, — усіх, акрамя сябе. Паводле апытаньня цэнтру «Матуля», сярод старэйшых школьнікаў, вучняў каледжаў, і першых курсаў ВНУ — «пра гэта» размаўляе са сваімі дзецьмі да 25% бацькоў, астатнія пакідаюць дзецям шукаць інфармацыю і ствараць сьветапогляд праз інтэрнэт і аднагодкаў.
Мамы, якія маюць культуру наведваць «свайго» жаночага лекара разам з дачкой-падлеткам, а не пакідаць гэтую справу на агульнашкольныя мэдагляды са ўсімі выцякаючымі — такіх, на хвілінку — 5%! І праграмы сэксуальнай асьветы для падлеткаў 12-14 гадоў з раздачай прэзэрватываў у 50 кабінэтах, «дружественных» падлеткам — што гэта як не раньняя сэксуалізацыя і віктымізацыя нашых дзяцей!?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Год можна і пацярпець». Што менчукі думаюць пра сэкс непаўналетніхУ нашай краіне ўзрост полавой згоды — шаснаццаць гадоў. І гэта някепска. Але ж чакаць, калі наверсе будуць несьці адказнасьць за бясьпеку нашых дзяцей, а мы, дарослыя, застанёмся ў баку гэтай адказнасьці — тут я маю пытаньне — можа, полавую згоду падняць гадоў так да сарака, калі людзі будуць у стане абараніць і настаўляць сваіх дзяцей?!
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.