Суд Барысаўскага раёну асудзіў настаўніка фізыкі на 12 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму за сэксуальны гвалт над выхаванцамі гімназіі, дзе той працаваў, паведамляе сайт Вярхоўнага суду Беларусі.
Мужчыну прызналі вінаватым у гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару, а таксама ў выкарыстаньні непаўналетняга для вырабу парнаграфічных матэрыялаў.
Апроч таго, суд пастанавіў спагнаць кампэнсацыю маральнай шкоды на карысьць пацярпелых. Ахвярамі мужчыны сталі два непаўналетнія хлопцы 2006 і 2007 гадоў нараджэньня.
Мужына запрашаў ахвяраў да сябе дамоў; на момант ягонага затрыманьня хлопчыкам было па 10 і 11 гадоў.
Паводле Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, выпадкаў пэдафіліі за апошнія 5 гадоў стала больш у 15 разоў. Пры гэтым 80% такіх злачынстваў учыняецца родзічамі або знаёмымі дзяцей.
Толькі за два першыя месяцы гэтага году ў Беларусі 113 дзяцей пацярпелі ад сэксуальнага гвалту.
Паводле міжнароднай клясіфікацыі хваробаў, пэдафілія таксама зьяўляецца хваробай. Такі дыягназ злачынцам могуць паставіць падчас следства. Але гэта не вызваляе ад крымінальнай адказнасьці.