Ватыкан выключыў са духавенства былога амэрыканскага кардынала Тэадора Макерыка пасьля таго, як Кангрэгацыя дактрыны веры пацьвердзіла вылучаныя супраць яго абвінавачваньні ў сэксуальных дамаганьнях да непаўналетніх.
Ватыкан настойвае, што рашэньне канчатковае і абскарджаньню не падлягае.
Як адзначае СNN, Макерык стаў самым высокапастаўленым каталіцкім сьвятаром, якога пакаралі за сэксуальныя дамаганьні, за апошнія дзесяцігодзьдзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пётра Рудкоўскі: пэдафілія сьвятароў – гэта вельмі сумная і складаная тэмаРаней Макерык, які настойвае на сваёй невінаватасьці, быў выведзены са складу калегіі кардыналаў.
Папа Рымскі Францыск у ліпені летась года загадаў Макерыку трымацца «малітоўнага і пакаяннага жыцьця ў адзіноце», на што 88-гадовы былы кардынал пагадзіўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятары ў Пэнсыльваніі больш за 70 гадоў гвалтавалі дзяцейПры гэтым сам Францыск стаў аб'ектам крытыкі – былы прадстаўнік Ватыкану ў ЗША арцыбіскуп Карла Марыя Уіган абвінаваціў пантыфіка ў тым, што ён некалькі гадоў не зьвяртаў увагі на абвінавачваньні на адрас Макерыка, які доўгія гады быў адным з самых уплывовых прадстаўнікоў Рымска-каталіцкай царквы ў ЗША.
Праз некалькі дзён у Ватыкане адбудзецца сустрэча герархаў каталіцкай царквы, прысьвечаная мерам па прадухіленьні сэксуальнага гвалту і дамаганьняў да дзяцей з боку сьвятароў.