Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cьвятар-жанчына страшнейшая за пэдафіла?


16 ліпеня Ватыкан абвясьціў пра зьмены ў царкоўным законе, каб узмацніць змаганьне супраць сэксуальнага гвалту над дзецьмі. Аднак крытыкі каталіцкай царквы кажуць, што гэтыя зьмены недастатковыя.

Цяпер у царкоўным законе тэрмін даўнасьці для такіх злачынстваў павялічаны зь 10 да 20 гадоў ад 18-годзьдзя ахвяры. Шмат якія ахвяры сэксуальнага гвалту доўгія гады не знаходзяць у сабе сілаў, каб распавесьці пра тое, што зь імі адбылося. Пракурор Ватыкану Чарлз Шыклюна таксама кажа, што ў асобных выпадках тэрмін даўнасьці можа быць ўвогуле зьняты.

Акрамя таго да сьпісу злачынстваў у кампэтэнцыі Ватыканскай Кангрэгацыі дактрыны і веры дадаліся захоўваньне дзіцячай парнаграфіі і сэксуальнае зьнеўжываньне псыхічна хворых.
Пасьвячэньне жанчынаў у сан, палічылі сур'ёзным злачынствам. Але сьвятароў, якія зьнеўжывалі дзяцей, злачынцамі не палічылі.

Аднак зьмены не прадугледжваюць адказнасьці біскупаў за злачынствы сьвятароў у іх эпархіях, а таксама не абавязваюць паведамляць сьвецкім ўладам пра выпадкі сэксуальнага гвалту, нават у тых краінах, дзе гэта патрабуецца паводле закону.

Найбольшую крытыку сярод зьменаў выклікала далучэньне "спробы пасьвяціць у сан жанчынаў" да сьпісу найцяжэйшых царкоўных грахоў, разам зь ерасьсю, схізмай і пэдафіліяй.

Амэрыканскі сьвятар Рой Буржуа кажа газэце International Herald Tribune, што атрымаў ад Кангрэгацыі дактрыны і веры ліст, у якім яго адлучылі ад царквы, праз два месяцы пасьля таго, як ён ўзяў удзел у цырымоніі пасьвячэньня жанчынаў у сан. У той жа час, кажа Буржуа, Кангрэгацыя па некалькі гадоў разглядала звароты біскупаў аб пазбаўленьні сану сьвятароў-пэдафілаў:

"Тое, што зрабіў я, падтрымаўшы пасьвячэньне жанчынаў у сан, палічылі сур'ёзным злачынствам. Але сьвятароў, якія зьнеўжывалі дзяцей, злачынцамі не палічылі. Пра што гэта кажа?

Гэта вядзе да ўсё глыбейшага крызысу ў царкве, зь якой шмат хто сышоў альбо сумняваецца, ці магчыма застацца".

Ужо болей за два дзесяцігодзьдзі апытаньні сярод рыма-каталікоў ў ЗША паказваюць, што большасьць зь іх падтрымлівае дазвол на сьвятарства для жанчынаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG