Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятары ў Пэнсыльваніі больш за 70 гадоў гвалтавалі дзяцей


Сьвятары Рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) у амэрыканскім штаце Пэнсыльванія больш за 70 гадоў гвалтавалі дзяцей, ахвярамі сталі больш за тысячу чалавек. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў справаздачы аб рабоце вялікага журы прысяжных штату. У дакумэнце, апублікаваным у аўторак увечары, згадваюцца сэксуальныя злачынствы сьвятароў з 1947 году.

Як высьветлілі прысяжныя на падставе ўнутраных дакладаў РКЦ, царква на працягу дзесяцігодзьдзяў пакрывала сьвятароў, западозраных у такіх злачынствах, частка зь іх павышалася ў царкоўнай герархіі. У большай часткі выкрытых злачынстваў прайшоў тэрмін даўніны. Двое сьвятароў, аднак, былі абвінавачаныя ў сэксуальных дамаганьнях да непаўналетніх. Адзін зь іх прызнаў сябе вінаватым у дамаганьнях да 10-гадовага хлопчыка, учыненых больш за 20 гадоў таму, адзначае USA Today.

Як паведамляе Бі-бі-сі, даклад — 1400 старонак — падрабязна апісвае выпадкі гвалту над дзецьмі — такія, напрыклад, як гісторыя сьвятара, які згвалціў сямігадовага хлопчыка і неадкладна параіў яму пакаяцца ў зробленым «граху» і спавядацца самому гвалтаўніку.

Яшчэ адна — пра сьвятара, які рэгулярна гвалтаваў іншага падлетка на працягу двух гадоў — мужчына абвальваўся на дзіця з такой сілай, што нанёс яму шматлікія траўмы хрыбетніка: пасьля той быў вымушаны прымаць абязбольвальныя прэпараты.

Яшчэ аднаго хлопчыка разьдзелі дагала і прымушалі пазіраваць у вобразе Хрыста, пакуль група служыцеляў каталіцкай царквы рабіла яго здымкі на «паляроід». Сьвятары давалі дзецям залатыя нацельныя крыжыкі, каб адзначаць тых, хто ўжо быў згвалтаваны.

Ватыкан адмовіўся камэнтаваць даклад вялікага журы прысяжных, адзначае CNN. У сумеснай заяве кіраўніка канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў ЗША і кіраўніка біскупскага камітэту абароны дзяцей і моладзі сказана, што біскупам сорамна за грахі і маўчаньне каталіцкіх сьвятароў.

Вялікае журы фармуецца ў некаторых штатах ЗША, каб вызначыць, ці было ўчыненае злачынства. У адрозьненьне ад судовых прысяжных, вялікае журы не вызначае, ці зьяўляецца адказчык вінаватым або невінаватым у прадʼяўленых яму злачынствах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG