Каталіцкі біскуп бэльгійскага гораду Бруггэ прызнаўся ў згвалтаваньні падлетка, якое ён зьдзейсьніў будучы ў сане сьвятара. Папа Рымскі Бэнедыкт XVI пазбавіў Ражэ Ванхелювэ сьвятарскага сану на ўласную просьбу біскупа.
Тым часам скандал аб пэдафіліі ў рамках каталіцкага касьцёлу атрымлівае далейшае шырэньне.
У ЗША мужчына, які сьцьвярджае, што быў у дзяцінстве згвалтаваны сьвятаром, падае ў суд на Папу Рымскага і Ватыкан.