Суд у падмаскоўнай Іванцэеўцы прысудзіў да 7 гадоў і 3 месяцаў выхаваўчай калёніі падлетка, які ўчыніў страляніну ў мясцовай школе ўвосень 2017 году.
Школьнік павінен будзе выплаціць пацярпелым ад яго дзеяньняў больш за 2 мільёны расейскіх рублёў, паведамляе ТАСС.
Абвінавачваньне першапачаткова прасіла для падлетка 9 гадоў і 6 месяцаў пазбаўленьня волі, а пацярпелыя падалі грамадзянскія пазовы на суму звыш 4 мільёнаў рублёў. Суд задаволіў іх патрабаваньні часткова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Экстрасэнс замест псыхатэрапэўта». Школьны псыхоляг пра тое, што бацькі робяць з псыхічным здароўем дзяцейСтраляніна ў школе ў Іванцэеўцы адбылася 5 верасьня 2017 году. Паведамлялася, што вучань пранёс у школу пнэўматычную вінтоўку і адкрыў зь яе агонь па аднагодкам і настаўнікам. Ён таксама ўдарыў выкладчыцу інфарматыкі кухоннай сякеркай, у выніку чаго яна была шпіталізавана з траўмай галавы. Яшчэ трое вучняў атрымалі траўмы, калі выскачылі з вокнаў, спалохаўшыся страляніны.
Па дадзеных СМІ, у школьніка быў даўні канфлікт з выкладчыкам і некалькімі аднагодкамі, якія зьдзекаваліся зь яго з прычыны вонкавага выгляду і манеры апранацца. Дырэктар школы сьцьвярджала, што вучань не канфліктаваў з настаўнікамі і не знаходзіўся на ўліку. Яна таксама адмаўляла, што іншыя навучэнцы распавядалі ёй пра заплянаваны напад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра 17-гадовага стралка з Санта-Фэ, які забіў у школе 10 чалавекПаведамлялася, што нападнік «натхніўся» дзеяньнямі дваіх навучэнцаў амэрыканскай школы «Калумбайн», якія ў красавіку 1999 гады забілі 13 чалавек. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у сьнежні 2018 году падпісаў закон, які дазваляе блякаваць без рашэньня суду «групы сьмерці» і «калумбайн-супольнасьці» у сацыяльных сетках і інтэрнэце.