Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры чалавекі забітыя ў выніку страляніны ў школе Канады


Яшчэ двое цяжка параненыя і знаходзяцца ў крытычным стане. Страляніна адбылася ў сярэдняй школе ў пасёлку Ля-Лёш у правінцыі Саскачэван на поўначы Канады.

Нападнік затрыманы. Падрабязнасьці інцыдэнту пакуль не вядома. Паводле непацьверджаных паведамленьняў, нападнік быў узброены шротнікам, ён вучань школы, а сярод ахвяраў — двое ягоных сваякоў і настаўнік. Нападнік затрыманы побач са школай, заняткі спыненыя, а школа закрытая.

Прэм’ер-міністр Канады Джастын Трудо, які цяпер бярэ ўдзел у працы Давоскага форуму, выказаў спачуваньні.

У пасёлку Ля-Лёш з насельніцтвам трохі болей за 2 тысячы чалавек пражываюць у асноўным прадстаўнікі карэннага насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG